Пад родным небам (1922)/З году ў год/Сьняжыначкі

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Бездарожжа Сьняжыначкі
Верш
Аўтар: Змітрок Бядуля
1922 год
Сьнег
Іншыя публікацыі гэтага твора: Сьняжыначкі.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




СЬНЯЖЫНАЧКІ.

Сьняжыначкі-пушыначкі,
Як матылькі ляцелі;
Як красачкі-пралесачкі,
Над хаткамі блішчэлі.

Бялеліся-мігцеліся
Ў багатыя калёры,
Драбнюткія-пякнюткія,
Як зоранькі, як зоры,

Насіліся-кружыліся
Над ціхімі палямі,
Даліначкі, сьцяжыначкі
Пакрылі дыванамі.

Над ёлкамі, над хвойкамі
Шапталі свае песьні:
«Як смутна, тут, пакутна, тут,
Тут страшна, тутка цесна…»

«У хмараньках — пры матаньках,
У срыбным ў замчышчы
Сьпявалі мы, скакалі мы
І ладзілі ігрышчы».

Сьняжыначкі-пушыначкі
На Бога наракалі:
«Нас кволенькіх-вясёленькіх
На полі растапталі…»

1921 г.