Пад родным небам (1922)/З году ў год/Можа быць

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Песьня Можа быць
Верш
Аўтар: Змітрок Бядуля
1922 год
⁂ (Пяе струна)
Іншыя публікацыі гэтага твора: Можа быць…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




МОЖА БЫЦЬ…

Можа быць — родны тата,
Пятлю мне надзеніць.
Можа быць — мая маці
Мне ката заменіць.

Можа быць — мая хата
Мне стане магілай.
Можа быць — хутка страчу
Апошнія вілы.

Можа быць — без хаўтураў
Засыплюць зямлёю.
Можа, быць — толькі дрэва
Кіўне галіною.

Можа быць — толькі птушкі
Пачнуць там гаворкі,
Будуць часам кружыцца,
Над жоўтым пагоркам.

Можа быць — зоркі з неба,
Зірнуць апаўночы.
А з людзей — дык ніводны
Прыйсьці не захоча…

1915 г.