Перайсці да зместу

Пад родным небам (1922)/Грымоты й цішы/Я — кропля вялікага творчага мора…

З пляцоўкі Вікікрыніцы
⁂ (Пад пусткай цень расьце…) ⁂ (Я — кропля вялікага творчага мора…)
Верш
Аўтар: Змітрок Бядуля
1922 год
Псальмы паўночныя
Іншыя публікацыі гэтага твора: Я — кропля вялікага творчага мора…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




∗     ∗

Я — кропля вялікага, творчага мора,
Я — іскра квяцістага полымя зораў,
Я — водблеск нябёсных адвечных прастораў.

Душа мая — песьня з сьвятога амбону,
Душа мая — краска ад Божай кароны,
Душа мая — водгульле Божага стогну.

А думы — вясны залатой агнявіцы,
А думы — зямлі жыватворчай крыніца,
А думы — лугоў аксамітных расіца.

Жыцьцё маё — сон бога дзіўных Калядаў,
Жыцьцё маё — цень лясуновых прысадаў,
Жыцьцё маё — шэпт чараўнічага саду.

Памру — не памрэ жыцьцедаўчая сіла,
Што дух мой пад неба да зорак насіла,
Што кіне вянок на нямую магілу.

1922 г.