Перайсці да зместу

Пад родным небам (1922)/Грымоты й цішы/Пад пусткай цень расьце…

З пляцоўкі Вікікрыніцы
⁂ (Ад плачу птушкі…) ⁂ (Пад пусткай цень расьце…)
Верш
Аўтар: Змітрок Бядуля
1922 год
⁂ (Я — кропля вялікага творчага мора…)
Іншыя публікацыі гэтага твора: Пад пусткай цень расьце вільготны і дрыготны…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




∗     ∗

Пад пусткай цень расьце вільготны і дрыготны,
І сеецца журба над борам, касагорам.
Дух цьмы плыве ўгару дрымотны і балотны,
Імкнецца ў ціш нябёс да зораў на прасторы.

І ноч блішчыць, імчыць, як чорная маланка,
Як ліст, дрыжыць, маўчыць над полем у тумане.
Здаецца, наўсягды патух агонь заранкі,
Здаецца, новы дзень на Божы сьвет ня гляне.

І ноч схавала сьвет, бязьлітасна стаптала.
І змрочнасьць саранчой агіднаю нясецца.
І шчасьце на зямлі навекі ўжо прапала.
І так што-ноч здаецца…

1922 г.