Перайсці да зместу

Пад родным небам (1922)/Грымоты й цішы/Псальмы паўночныя

З пляцоўкі Вікікрыніцы
⁂ (Я — кропля вялікага творчага мора…) Псальмы паўночныя
Верш
Аўтар: Змітрок Бядуля
1922 год
⁂ (За мною курганы вячыстыя)
Іншыя публікацыі гэтага твора: Псальмы паўночныя.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ПСАЛЬМЫ ПАЎНОЧНЫЯ.

Псальмы паўночныя, — кветкі расістыя —
Сэрца сьмяротнага сьпевы вячыстыя,

Птушкамі лёгкімі зьнізу насіліся,
Ў неба халоднае скрыдламі біліся.

Пчолкі маўклівыя — зоранькі пільныя
Іх сустракалі там цішай магільнаю.

Месяц палохаў іх сном-таямніцаю,
Скрыдлы кадзіліў ім злой агнявіцаю.

Хмары іх вабілі шэрай пуцінаю,
Путалі-блыталі цьмой-павуцінаю.

Далі трывожылі сінімі дахамі,
Процьмай бязьмежнаю, белымі страхамі,

Псальмы паўночныя — ягадкі сьпелыя —
З неба вярнуліся асірацелыя.

Песьня за песьняю ўніз пакацілася,
Сэрца ад жаласьці ціха разьбілася.

1922 г.