Пад родным небам (1922)/Грымоты й цішы/Сум сьмерці й радасьць жыцьця…

З пляцоўкі Вікікрыніцы
⁂ (Я — спадчына вякоў…) ⁂ (Сум сьмерці й радасьць жыцьця…)
Верш
Аўтар: Змітрок Бядуля
1922 год
⁂ (Гэй, на золак…)
Іншыя публікацыі гэтага твора: Сум сьмерці і радасьць жыцьця…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




∗   ∗

Сум сьмерці і радасьць жыцьця
У сэрцы на шалях ляжаць.
То сьмеласьць, то страх забыцьця —
А шалі дрыжаць і дрыжаць…

Цьма ночы і водблескі дня
Ткуць ніці пад ціхім агнём.
Ці хопіць надоўга агню?
А ночка праходзіць за днём…

Кайданы на кожны мой рух
Ці верыць, ня верыць — турма.
Пытаньні палоняць мой дух —
Адказу няма ды няма…

1922 г.