Перайсці да зместу

Падручны расійска-крыўскі (беларускі) слоўнік (1924)/Слоўнік/Саван

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Сабур Саван
Слоўнікавы артыкул (С)
Аўтар: Вацлаў Ластоўскі
1924 год
Саваоѳ

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




САВАН, доўгая белая ільняная кашуля, ў якой хаваюць нябошчыкаў; саян. Даўней пашанотная вопратка старцаў. Мне апавядалі жыхары вёскі Сталіца (Дзіс. пав.), што яшчэ іх дзяды на Купальле, Радаўнік, Коляды і Вялікдзень прыбіраліся ў доўгія, да пят, белыя кужэльныя кашулі, званыя саянамі. Гэткія саяны паказывалі мне прыгатаваныя на сьмерць. Пашыты яны былі з тонкага, добра выбеленага кужалю, падол у нізе, ў некатарых, быў ператканы вузенькай палоскай узору, цёмна-чырвонага колеру. Чорны саян: чамара.