Падручны расійска-крыўскі (беларускі) слоўнік (1924)/Слоўнік/Р/Цалкам
← П | Р (цалкам) Слоўнік Аўтар: Вацлаў Ластоўскі 1924 год |
С → |
Р.
РАБАТКА ж. франц. у садах: абрамоўка зеляньню лешак, вузкая зялёная абрамоўка дарожак; мурожка, амурожыць.
РАБ м. нявольнік, прыгоннік; чалавек абернуты ва ўласнасьць бліжака свайго, які знаходзіцца ў поўнай яго абладзе; раб, раба, рабіца, рабскі, рабства; прыгоннік; нявольнік.
РАБОЛѢПІЕ ср. уніжонасьць, папаўзьлівасьць, папаўзьлівы, папаўза, папаўзун—паўзьніца.
РАБОТАТЬ што, рабіць, робіць, работа; працаваць, праца, працавік—віца. Без работы няма капоты. І нездаровіцца, а трэба рабіць. Што-ж рабіць, калі няма як. Працуй нябожа, а Бог дапаможа. Адзіны ў хаце працавік і той захварэў.
РАБОТЯЩІЙ, працавіты. Працавіты чалавек.
РАБОЧІЙ, працавік—віца, працавецкі, працоўны.
РАВВИН м. жыдоўскі вучыцель, сьвятар; рабін.
РАЗВѢ прысл. хіба, ціж, ціж-бы. Хіба гэта так? Хіба ён прыходзіў? Ці-ж гэта ўжо ўсё? Ці я табе не казаў?
РАВНЫЙ чаму з чым, роўны, роўнасьць, равесьнік, раўня, раўнюсенькі.
РАВНИНА ж. раўніна, роўнадзь; радань, раўдань, раўдуга. Пане Яне-Пабіяне, пасьвіў коні на раўдоні (варьянт: „на аблоні“). Калі адзін бераг ракі высокі, а другі нізкі, роўны і шырокі, то той другі бераг называюць „радань“, „раўдань“; калі гэны роўны бераг загібае дугой, то: „раўдуга“, „лука“, „закрут“.
РАВНЯТЬ што, з чым; раўняць; раўнаваць, раўняцца, раўноўка.
РАВНОСТОРОННІЙ, роўнабочны—бочнік.
РАВНОВРЕМЕННЫЙ, роўначасны.
РАВНОВОЗРАСТНЫЙ, роўназўросны.
РАВНОВѢСІЕ ср. роўнавага—важны.
РАВНОГЛАЗЫЙ, роўнавокі.
РАВНОДЕНСТВІЕ ср. роўнадзёнства—дзенны,
РАВНОДУШІЕ ср. роўнадушнасьць—душлівасьць.
РАВНОДѢЙСТВУЮЩАЯ сіла, роўнадзейная.
РАВНОЛѢТКИ, равесьнікі.
РАВНОМОЩНЫЙ, роўнамоцны.
РАВНОСИЛЬНЫЙ, роўнасільны.
РАВНОМѢРНЫЙ, роўнамерны.
РАВНООБРАЗІЕ, роўнаякасьць.
РАВНОВИДНОСТЬ, роўнапазорлівасьць.
РАВНОПРАВНОСТЬ, роўнапраўства—праўны.
РАВНОСТОЯЩІЙ, роўнастойны.
РАВНОСТѢННЫЙ, роўнасьценны—сьценнік.
РАВНОЦѢННЫЙ, роўнацэнны, роўнаварты.
РАДИ прысл. дзеля. А дзеля чаго? Вось, дзеля гэтага. Дзеля вас я і працаваў, якраз!
РАДИКС м. лацінск. карэнь, крэнь, крынец, крэнчык, краніцца.
РАДИКАЛЬНЫЙ, карэнны, грунтоўны, крэўкі, спакрэўкі.
РАДИКАЛ м. палітык, які вымагае грунтоўных перабудовак грамадзкага ладу.
РАДИСКА ж. адмена дробнай рэдзькі; рэдзькаўка.
РАДІУС м. лацін. поўпярэчнік круга, паўвось клуба, прамень, нага якога укрэсьлена ў круг, рыса або мера ад асяродку да абада; лучак.
РАДОСТЬ ж. радасьць, радасьці, рады, радасны, радаваць, радасьнік—ніца; радаўнік—ніца, вяснавое сьвята дзядоў.
РАДУШІЕ ср. дабрадушнасьць, шчырасьць.
РАДУГА ж. вясёлка, радулька.
РАДУЖНЫЙ, радульны, вясёлісты.
РАЖДАТЬ каго, раджаць, радзіць; нараджэньне.
РАЖІЙ, госкі, госкасьць, госка. Ад „гожы“, высокі, сьціпры, статны.
РАЗАХАТЬСЯ, развохкацца, разстагнацца.
РАЗБАВЛЯТЬ юшку, развадзіць, разведзены, развадзіцца, разводзіва; разраджаць, разрэджаны, разрэдзіва, разрэдніца; разцячаць, росьцеч, разцечаны, разцечня, разцечніца, разцечнік. „Развясьці“, „разрэдзіць“, нешта густое зрабіць больш рэдкім; „разцечыць“ нешта сухое, густое распусьціць ў цеклаці, ператварыць у цеклаць, зрабіць цеклым.
РАЗБАЛОВАТЬ дзяцей, распусьціць—цца, распусьнік—ніца, распуста; разбазырыць, разбязурыць.
РАЗБАЛТЫВАТЬ муку, разбаўтываць—цца, баўтуха.
РАЗБЕРЕДИТЬ рану, раз’ятрыць, раз’ятраны.
РАЗБИВАТЬ, разьбіваць—ваньне.
РАЗБИВНОЙ, разьбітны; разбівісты. Разьбітны хлапец, дзеўка, кемкі і смелы. Разьбітная адповедзь, сьмелая і разумная, па польску гэта будзе: „rezolutny“, а па расійску „бойкій“. Разьбітуха баба. Разьбітная галава.
РАЗБИРАТЕЛЬСТВО судовае; разбор,
РАЗБОЙ, разбойства, разбойнік—ніцкі, разьбіваць, разбойстваваць.
РАЗБИРАТЬ што, разьбіраць, разбор—раньне, разборчывы; разборчывасьць. Разборчывая дзеўка, княгіня. Разборчывы смак.
РАЗБОДРИТЬСЯ, разбатацца, разкаторхацца, разхатурыцца, разматорыцца; разчапэрыцца.
РАЗОБЛАЧАТЬ, раскрываць; распранаць.
РАЗБОЛѢТЬСЯ, разхварэцца.
РАЗБОРОНИТЬ, разбарнаваць, разскародзіць.
РАЗБРАЖИВАТЬ, разбрыдаць, разбрылі.
РАЗБРЕСТИСЬ, разбрысьціся, разброд, розбрыдзь.
РАЗБРАНИТЬ каго, аблаяць.
РАЗБРАСЫВАТЬ што, разкідаць—даньне, разкідзісты, разкідацца, розкідзь.
РАЗБРЕЗЖИВАТЬСЯ, залачэць, золак.
РАЗБРОТАТЬ, зьняць аброць; разбрытаць.
РАЗБРЫЗГИВАТЬ ваду, разбрызгаць; разпырскаць, роспырск, роспырскі; роспырсткі, пырсткі. Зялеза пры каваньні адкідае пырсткі. Разпырсткаў ўсю ваду. Дождж пачынае пырскаць. Пыршніца, расійск. „душ“, пыршнік, рас. „рукомойник“; пырстацца, мыцца наліваючы ваду ў прыгаршчы, аблівацца вадой, гаворыцца аб нестарэнным мыцьці. Ці-ж ён як трэба памыецца, от, папырстаецца і гатова.
РАЗБРЮЗЖАТЬСЯ, разбурчэцца, разпуктацца.
РАЗБРЮХНУТЬ, разбракнуць.
РАЗБУЖАТЬ каго, будзіць, разбуджаць.
РАЗБУРАВИТЬ, развярцець, разсьвярліць.
РАЗБУХАТЬ, разтаўсьцець ад волагі; разбракаць, разбрак, разбракнуць; разбуцець. Разбраклі вёдры ў вадзе. Разбракла нага ад пухліны. Разбуцела трава. Разбрузаць—брузлы; разпукаць.
РАЗБУШЕВАТЬСЯ, разбуяніцца.
РАЗБѢГАТЬСЯ, разбягацца, разбег.
РАЗВОЗЖАТЬ коні, разляйцаць—цацца, разляйцай.
РАЗВАЛИВАТЬ, разваляць—ляцца, развал; розвальні, сані з палукошкам.
РАЗВАЛИНА ж. крушня, руіна.
РАЗВАРИВАТЬ, разгатовываць, разварываць, развар.
РАЗВАРИТЬСЯ, разгатавацца; разаўрэць, разаўрэлы.
РАЗВЕДЕНЬЕ каго, чаго; развод. Хоць блаху — на развод.
РАЗВЕЗТЬ, развязьці, развоз, развозны.
РАЗВЕДРИТЬ пагоду, разпагодзіць.
РАЗВЕРВИТЬ зямлю, раздзяліць, размежыць.
РАЗВЕРГАТЬ што, разкідаць, разгартаць.
РАЗВЕРЗАТЬСЯ, разкрывацца, разчыняцца; развірацца, развіраць, разверліся.
РАЗВЕРЕЖИВАТЬ рану, раз’ятрываць, раз’ятраны.
РАЗВЕРЗНУТЬ што, разверці, разворы.
РАЗВЕРСТЫВАТЬ што, дзяліць пароўна; разкладаць, разшыхтовываць, разшыхтаць—тацца.
РАЗВЕРТЫВАТЬ што, развіваць, развінаць, разкручаць.
РАЗВЕСТИ, развясьці, развод; разцечыць.
РАЗВИВАТЬ што, развіваць, развінаць.
РАЗВИТІЕ ср. развіцьце, развітак, развітны, развітнасьць.
РАЗВИВАЛЬНИЦА ж. матавіла.
РАЗВЕРТКА ж. шыла далатом да адкручываньня і закручываньня шрубоў, зашрубка.
РАЗВИЗЖАТЬСЯ, разквішчэцца.
РАЗВИНЧИВАТЬ што, разшрубовываць.
РАЗВѢСИСТОЕ дрэва, расахатае, сахатае.
РАЗВИТЫЙ, развітны.
РАЗВЛАЧАТЬ, разцягаць.
РАЗВЛЕКАТЬ, разрываць, забаўляць.
РАЗВЛЕЧЕНІЕ ср. разрыўка, забава.
РАЗВОДИТЕЛЬ, разводнік—ніца, развод.
РАЗВОДНѢТЬ, развадзець, разводшы.
РАЗВОДЬЕ ср. разтопа, паводка.
РАЗВОЛНОВАТЬ, развалваваць, разволвіць, разхваляваць.
РАЗВОРАЧИВАТЬ што, развяртаць—нуць, разваротчывы; разварушыць, разварухаць.
РАЗВОРКОВАЛИСЬ галубы, разбрукаваліся.
РАЗВОРОВЫВАТЬ што, разкрадаць—даньне, раскрад.
РАЗВОРОХОБИТЬСЯ, разхадзіцца, разбазырыцца.
РАЗВРАЩАТЬ каго, распушчаць—ціцца, распустны, распусьнік—ніца, распуснасьць.
РАЗВЫКАТЬ, адвыкаць—выкнуць.
РАЗВЫТ м. розвіць, развітны, развітасьць.
РАЗЬВЮЧИВАТЬ вярблюда, разтрочыць, разтрочаньне.
РАЗВѢ прысл. хіба; няўжо; аза-ж; ці-ж. Няўжо ты ня чуў? Няўжо ты верыш яму? Хіба схадзіць, ці што? Аза-ж ты ня бачыш? Аза-ж ты ня згодзішся на гэта? Хіба-ж ты сыт?
РАЗВѢВАТЬ аб ветры, развяваць.
РАЗВѢДЫВАТЬ што, аб чым; разведываць—дацца, разведываньне, развед, разведчык—чыца.
РАЗВѢДКА ж. прасока, прасочнік—ніца; прозведы, празведчык—чыца; прашпегі.
РАЗВѢНЧАТЬ, развянчаць—чацца, развянчаньне.
РАЗВѢСИСТЫЙ, разложысты, расахаты.
РАЗВѢТВЛЯТЬ, развятляць—ляцца; разгаліняць—няцца, разгаліністы, разгольле.
РАЗВЯЗЫВАТЬ вузёл, развязываць, розьвязь, развязка.
РАЗВЯЗНЫЙ чалавек, спрытны, вольны ў абходжаньні, у кім няма саромлівасьці ні вычурнасьці; бязпрымусны, разьбітны.
РАЗГАДЫВАТЬ, разгадываць, разгад, разгадка—чык—чыца, разганаць, разгануў.
РАЗГАИВАТЬ, губу, зеў; разінаць, разяўлены.
РАЗГАРАТЬСЯ, разгарацца—раньне, разгар.
РАЗГИБАТЬ што, разгібаць—бацца, разгіб; разхінаць—нацца, расхін.
РАЗГИЛЬДЯЙ, разбрындзяй—дзяйства.
РАЗГЛАГОЛЬСТВОВАТЬ, разгаманіваць, гамонка.
РАЗГЛАЖИВАТЬ што, разгладжаць—джацца; прыпомачы пегля; разпрасаваць, разпегліць.
РАЗГЛАЗѢТЬСЯ на што, загледзіцца.
РАЗГЛАЗЫЙ, касавокі, касавуры.
РАЗГЛАШАТЬ што, разглашаць—шацца, розгалас, разгалосны, разгалосчык—чыца, разгалосіца.
РАЗГЛЯДЫВАТЬ што, разглядаць—дацца, разгляд—чык—чыца.
РАЗГНѢВИТЬ каго, разгневаць—вацца.
РАЗГОВАРИВАТЬ, размаўляць, размовіцца, размова, размоўны, размоўнік—ніца.
РАЗГОВЛЯТЬСЯ, разгаўляцца.
РАЗГОН, разгон, разганяць.
РАЗГОРЯЖИВАТЬ, разгараджываць, разгародка.
РАЗГОРДИТЬСЯ, разпышэць.
РАЗГОРЯЧАТЬ што, разаграваць, разпаляць.
РАЗГРАБЛЯТЬ што, разрабовываць, разрабаваць.
РАЗГРАНИЧИВАТЬ, што, разгранічаць; размяжовываць.
РАЗГРАФЛЯТЬ паперу, разліновываць.
РАЗГРЕБАТЬ што, разграбаць—бацца, разгроб, разгрэбны, разгрэбкі.
РАЗГРЕСТИ што, разграбці; разгарнуць.
РАЗГРОХОТАТЬСЯ, разгракатацца, разгрымецца.
РАЗГРОМИТЬ, разбурыць, разтраскатаць.
РАЗГРУЖАТЬ што, разграмазджаць, разпацяжаць.
РАЗГРУПИРОВАТЬ што, разгрупаваць.
РАЗГРУСТИТЬСЯ, разтужыцца, размаркоціцца.
РАЗДАВИТЬ што чым, разціснуць, раздушыць. Разціснуў арэх. Ката ў дзьверах ледзь не разціснулі.
РАЗДОЛБИТЬ дзіру, раздзяўбсьці, разьбіць.
РАЗДВАИВАТЬ што, раздваяць, раздвоены, раздваеньне.
РАЗДВИГАТЬ што, разсуваць—вацца, разсоўка.
РАЗДВИЖНОЙ, разсоўны, разсовісты; разкладны.
РАЗДЕБЕЛѢТЬ, разбуцець, разтаўсьцець.
РАЗДЕРГИВАТЬ што, разтаргаць, разтыргнуць, розтыржка—таргацца.
РАЗДИРАТЬ што, раздзіраць—рацца, раздзір; разадранец.
РАЗДОР м. ростырга—гі, ростыржнік—ніца, разлад; нязгода.
РАЗДОСАДОВАТЬ каго, дадзець каму; дадзець, разазлаваць.
РАЗДРАЖАТЬ што, каго, раздражняць—няцца, раздражненьне.
РАЗДРАЖИМЫЙ, раздражны, раздражнасьць, раздрага.
РАЗДРАЖИТЕЛЬНОСТЬ, раздражлівасьць—лівы.
РАЗДРАИТЬ што, разцягнуць.
РАЗДРАНИТЬ плаху, пашчапаць.
РАЗДРЕБЕЗЖИТЬ што, разьбіць ў дрызг; разДрузгатаць.
РАЗДРОБИТЬ што, растаўчы; раскрышыць; раздрабніць.
РАЗДРЯБНУТЬ, разхізнуць.
РАЗДУВАТЬ што, раздзьмяваць—вацца; раздуваць.
РАЗДУМЫВАТЬ аб чым, размышляць, раздумывацца.
РАЗДУМЬЕ ср. розмысл, размысна.
РАЗДУШИТЬ вопратку, хустку; разпахміць.
РАЗДѢВАТЬ каго, раздзяваць—вацца, раздзяваньне; разпранаць—нацца, разпрананьне,
РАЗДѢЛАТЬ што, разрабіць; разшматаць; разчысьціць.
РАЗДѢЛЯТЬ што, раздзяляць, раздзел—дзельны.
РАЗЖАЛОБИТЬ каго, разжаліць—ліцца, разжалены.
РАЗЖАЛОВАТЬ каго, спусьціць ступеньню ці больш ніжэй, пазбавіць годнасьці, ласкавасьці; зьнеласкавіць; здаградаваць.
РАЗЖАМКАТЬ што, разкумякаць, разжвякаць,
РАЗЖАРИЛО сонца, разпаліла, разпякло.
РАЗЖАТЬ зубы, разцяць, разьняць.
РАЗЖЕВЫВАТЬ што, разажваць, разжваць, разажваны; размалоць зубамі, пакусаць. Разажві скарынку. Жве сухі гарох. Карова жве жвачку, жваку. Вось, ты разажві гэту справу.
РАЗЖЕЛАТЬ чаго, разхацець, адхацець—цецца.
РАЗЖЕЛОБИТЬ што, разжалубіць, разпазаваць.
РАЗЖЕМАНИТЬСЯ, разкарэжыцца; разкаверзавацца.
РАЗЖЕРЛИТЬ што, зрабіць шырэй горла, разтруб; разшырыць, разкруціць, разгарліць.
РАЗЖИВАТЬСЯ, разжывацца—жыцца.
РАЗЖИГАТЬ што, разпаляць—ляцца, разпал.
РАЗЖИЖАТЬ што, разцячаць—чацца, разцечаны.
РАЗЖИМАТЬ руку, спружыну, разнімаць—мацца, разнімны, разняцца; распрастаць—тацца, разпрастаны.
РАЗЖИРѢТЬ, разсыцець, разтучнець.
РАЗЖИТЬСЯ, разжыцца, раздабыцца, разбагацець.
РАЗЖУЖЖАТЬСЯ, разбурчацца, разбзычэцца.
РАЗЖМУРИТЬСЯ, разплюснуцца—плюснуць.
РАЗЗАРИТЬ каго на што, разквапіць, разгаліць.
РАЗЗНАКОМИТЬ каго, раззнаёміць—міцца.
РАЗЗНОБИТЬ каго, раззябіць, разскалодзіць.
РАЗЗОЛ м. навар на попеле; луг; жлукта.
РАЗЗУДИТЬ сабаку, раздражніць; разсьвярціць.
РАЗИНЯ ж. салупяка.
РАЗИТЕЛЬНО, паражаюча, праразьліва.
РАЗКЛОЧИТЬ што, разскуматаць.
РАКОВИНА ж. чарупка—паўка, шчарупа—пка.
РАЗЛАГАТЬ што, разкладаць, разклад—даньне.
РАЗЛАЖИВАТЬ што, разладжаць—ладзіцца, разлад.
РАЗЛАКОМИТЬ каго, чым; разласаваць—вацца.
РАЗЛАМЫВАТЬ што, разламляць—мацца, разлом.
РАЗЛЕГАТЬСЯ, разлягацца—леглы, разляжацца.
РАЗЛЕТАТЬСЯ, разлятацца—ляцецца, разлёт,
РАЗЛЕЧЬСЯ, разпалажыцца, разлегчыся.
РАЗЛИВ м. вады, паводка, разводзіца.
РАЗЛИЧІЕ ср. разрожніца, рожніца. Якая рожніца — кіям ці палкай? Якая рожніца паміж мной і ім? Я ня бачу рожніцы, разрожніцы паміж адным і другім.
РАЗЛИЧАТЬ што, разражняць—няцца.
РАЗЛИЧНЫЙ, рожны, уселякі; Гэтае сукно рожнае ад вашага. Я маю рожны, уселякі тавар. Але нельга „розны“, бо гэта будзе той які не разам. Мы розна з братам жывем, не разам, ня умесьце. Палажы клумкі розна, не разам.
РАЗЛИЧНО, усяляк, рожна.
РАЗЛОКАЧИВАТЬСЯ, разлакачывацца—лакоціўся,
РАЗЛОПНУТЬСЯ, разпокнуцца.
РАЗЛУПЫВАТЬ, разлупаць—пацца; разлупіна, раздзіраць; разкалупываць.
РАЗЛУЧАТЬ што, каго; раздзяляць, разлучаць.
РАЗЛУКА ж. разстаньне, разлука.
РАЗЛѢЗАТЬСЯ, разпаўзацца, разлазіцца.
РАЗЛѢНИТЬСЯ, разляніцца, разгультаіцца.
РАЗМАЗЫВАТЬ што, размазываць, разгвазграць, разпэцкаць.
РАЗМАЗЫВАТЬСЯ, разкісаць, Разкіс дома седзючы.
РАЗМАИВАТЬ каго, разкатурхаць—хацца.
РАЗМАКЛАЧИТЬ рэчы, размахляваць.
РАЗМАЛЕВЫВАТЬ што, расмалёвываць.
РАЗМАРЯТЬ што, разпэцкаць.
РАЗМАСКИРОВАТЬ каго, размаскаваць.
РАЗМАСЛИВАТЬ што, размасьціць, расклусьціць.
РАЗМАСТЕРИТЬСЯ, размайстравацца.
РАЗМАТОРѢТЬ, разтаўсьцець, разбуцець.
РАЗМАТЫВАТЬ ніткі, развіваць.
РАЗМАХИВАТЬ, размахіваць, размах—машка.
РАЗМЕЖЕВЫВАТЬ, размяжаць, разгранічаць.
РАЗМЕЛЬЧИТЬ што, раздрабніць, раздрабіць.
РАЗМЕРЕКАТЬ што, разумякаць, разскумаць.
РАЗМЕТЫВАТЬ што, разкідаць, разшпураць.
РАЗМИНАТЬ што, разціраць, размякшаць.
РАЗМОЗЖИТЬ што, разглуздаць.
РАЗМОЗГНУТЬ, разхізнуць, разкіснуць.
РАЗМОЗЖИТЬ што, разламатаць, раздрошчыць; размязджурыць.
РАЗМОЛВКА ж. розтырка, нязгода, звада, пасварка.
РАЗМОЧАЛИТЬ, разхлыбстаць—тацца.
РАЗМУХТЫЖИВАТЬСЯ, разхлыстацца.
РАЗМЫШЛЕНІЕ ср. развага, намысл, роздум.
РАЗМѢР м. памер, спамер, мера. На спамер абедзьве бочкі роўныя. Якога памеру гэты дошкі, шыбы.
РАЗМѢРНЫЙ крок, роўны, роўна падзелены; разпамерны. Разпамерным крокам дыбае.
РАЗМѢСТИТЬ, разпатоўпіць.
РАЗМѢТИТь што, раззначыць, разпазначыць.
РАЗМѢТКА ж. разпазначка.
РАЗ’ЕМНЫЙ мост, разводны.
РАЗНОЯЗЫЧНЫЙ, рожнамоўны.
РАЗМУЗДАТЬ коні, разкілзаць, разхялзаць.
РАЗНЫЙ, рознаякі, не адзін і той, іншы, іншы выглядам, якасьцью; рожны, рожніца, рожнасьць, рожніць—ніцца.
РАЗНОБОЙ, рознабой.
РАЗНОБОЙКІЙ, рожнабойкі.
РАЗНОВИДНЫЙ, рожнастатны—насьць; разманітны.
РАЗНООБРАЗНЫЙ, рожнаякі, рожнаякасьць; вельмаякі.
РАЗНОВѢС м. дробныя важкі; разнаважкі.
РАЗНОГЛАЗЫЙ, рожнавокі.
РАЗНОГЛАСЬЕ ср. разгалосіца.
РАЗНОКАЛ м. рожнагарт—гартны.
РАЗНОЛАД м. рожналад—ладны.
РАЗНОЛИЧНЫЙ, рожнааблічны, вельмалікі.
РАЗНОМЫСЛЕННОСТЬ, рожнамыснасьць.
РАЗНОРОДНЫЙ, рожнародны, вельмарожны.
РАЗНОВРЕМЕННЫЙ, рожначасны.
РАЗНОСЛОВНЫЙ, рожнаслоўны—насьць.
РАЗНОСВОЙСТВЕННЫЙ, рожнаўласьлівы.
РАЗНОКАЧЕСТВЕННЫЙ, рожнаякасьлівы.
РАЗНОСОСТАВНЫЙ, рожнасускладны.
РАЗНОСТОРОННІЙ, рожнастаронны—бочны.
РАЗНОЦВѢТНЫЙ, рожнабарвісты—колерны.
РАЗНОЦЕНТРЕННЫЙ, рожнаасяродны.
РАЗНОЧИНЕЦ м. ніжшы чыноўнік.
РАЗНОШЕРСТНЫЙ, рожнамастны.
РАЗНОЯЗЫЧНОСТЬ, рожнамоўнасьць.
РАЗНОСТЬ, рожнасьць, рожніца.
РАЗНСТВОВАТЬ з чым, рожніцца.
РАЗНУЗДАННОСТЬ, разхелзлівасьць, разхялзаны.
РАЗНѢЖИТЬ каго, разпесьціць; разкунежыць; разквяліць.
РАЗНѢЖЕНЬКА, пястучок, пестанька; кунежка, квялюсь, квялюся.
РАЗНЮНИТЬСЯ, разрымзацца.
РАЗНЮХАТЬ што, развохшыць, разнюхаць.
РАЗНЯТЬ, разпрастаць, разняць.
РАЗОБИДѢТЬ, разпакрыўдзіць, пакрыўдзіць; уразіць.
РАЗОБЛАЧАТЬ што, каго; разкрываць; разпранаць.
РАЗОБРАТЬСЯ, разабрацца.
РАЗОБУТРѢЛО, раз’ютрэла.
РАЗОБЩАТЬ каго з кім; разлучаць, раздзяляць, разьяднаць.
РАЗОСОБЬ прысл, ўпоразь. Браты ўпоразь жывуць.
РАЗОВРАТЬСЯ, разалгацца; размахлыжыцца.
РАЗОГНУТЬ што, разагбаць, разхінуць.
РАЗГОРЧАТЬ каго, засмучаць, засмутак.
РАЗОГРѢВАТЬ што, разагрэваць—рэцца, разогрэўкі.
РАЗОДНЯТЬ, разсьвітаць, розсьвіткі—так.
РАЗОДОЛЖИТЬ каго, чым; прыслужыцца.
РАЗОДѢВАТЬ каго, разапранаць—нацца.
РАЗОЗНАТЬ што, разведаць—дацца, разведкі.
РАЗОЙТИСЬ, разыйсьціся, разыход.
РАЗМНОЖАТЬСЯ, размнажацца.
РАЗОПРѢТЬ, разаўрэць, разпетрыць, разпарыцца.
РАЗОРИТЬ што, зруйнаваць, збурыць.
РАЗОРУЖАТЬ каго, раззбраяць—броіць, раззброены.
РАЗОРИЩЕ ср. руіна, крушня.
РАЗОХОТИТЬ каго, разахвоціць—ціцца, разахвота.
РАЗОЧАРОВЫВАТЬ каго, разчаровываць—ваньне.
РАЗОЧЕСТЬ што, разлічыць.
РАЗРАБАТЫВАТЬ што, разпрацовываць—цаваньне.
РАЗРАВНИВАНЬЕ ср. разраўнаньне, разраўновываць.
РАЗРАЖАТЬСЯ, выбухаць, выбухнуць, выбух.
РАЗРАЖДАТЬ каго, разраджаць—джацца, разрод.
РАЗРОЗНИВАТЬ, разразьняць—розьнены, разрозьнівацца, разрозна.
РАЗРЕБЯЧИТЬСЯ, раздзяцініцца.
РАЗРОНЯТЬ, разгубіць, разтраціць, разкідаць.
РАЗРОПТАТЬСЯ, разнаракацца.
РАЗРУБАТЬ што, разсякаць—кацца, разсечны, разсека, разсечлівы.
РАЗРУГАТЬ каго, разлаяць—лаяцца; збэшціць.
РАЗРУХА ж. сумяціца, руіна.
РАЗРУШАТЬ што, бурыць, разбураць—раньне; рупнаваць.
РАЗРУШИТЕЛЬНЫЙ, разбурлівы; спакрушлівы; рупнуючы.
РАЗРЫВАТЬ рвучы, разрываць—ваньне, разрыў.
РАЗРЫВАТЬ капаючы, разкапываць—ваньне, разкоп.
РАЗРЫГАТЬСЯ, раз’ікацца, ікаць.
РАЗРЫДАТЬСЯ, разхліпацца.
РАЗРѢЖАТЬ што, разрэдзіць; разцечыць.
РАЗРѢЗЫВАТЬ што, разрэзаць—зацца, разрэз.
РАЗРѢШАТЬ што, каго; развязываць, разблутываць, разпушчаць зьвязанае ў вузлы; разспавязываць, разьвязываць. Ня годзен я яму скланіўшыся разьвязаць рэмень абутку яго. Разьвяжыце вязі яго. Разьвязаць язык, даць нямому мову.
РАЗРѢШАТЬ каго ад чаго; асвабадзіць, звольніць. Асвабадзі яго з вязьніцы. Каючагася Бог звальняе, асабаджае. Выгнаўшы беса, сьвяты асвабадзіў апантанага.
РАЗРѢШАТЬ каму, што; пазваляць. Яму пазволена паступіць на службу. Даць пазеаленьне на друк кнігі.
РАЗРѢШЕНІЕ ср. разьвязка, разпавязка; пазваленьне, звальненьне.
РАЗРѢШИМОСТЬ, разспавязнасьць, разспавязлівасьць.
РАЗРѢШИМЫЙ, разспавязны, разспавязьнік—ніца.
РАЗРѢШЕТИТЬ сьцены, пасіткаваць.
РАЗРЮМИТЬСЯ, разрымзацца.
РАЗРЯВКАТЬСЯ, разравецца.
РАЗРЯЖАТЬ каго, апранаць збыткоўна; разпрыгосіць, разпрыгошаны, пазпрыгашаць.
РАЗРЯД, парадак, аддзел, разьдзел; аддзел, пададдзел.
РАЗРЯЖАТЬ стрэльбу, разпрыжаць—жацца, разпрыга. Адваротнае: запрыжаць, запрыга. Разпрыжылася, разпрындзілася бура. Разпрыжыў стрэльбу. Разпрыжыўся злосьцю і дагэтуль усё яшчэ прыжыцца.
РАЗСАЖИВАТЬ што, каго; разсаджаць—джывацца, разсеўся, разседчывы.
РАЗСАЛИТЬ што, разтоўціць, разтоўчаны—тоўціца.
РАЗСОЛЬНИК м. гарачая поліўка на агурэчным расоле з мясам; расол.
РАЗСАРИВАТЬ што, разтрасаць, разпарушаць.
РАЗСАТАНѢТЬ, разшалець, ачарцець.
РАЗСВИРѢПѢТЬ, разьюшыцца—юшаны.
РАЗСВѢТАТЬ, раззалачэць, разаднець.
РАЗСЕЛИНА ж. разпадзіна, розшчалка.
РАЗСЕЛЕНІЕ народаў; разсяленьне.
РАЗСЕРДИТЬ каго, раззалаваць—вацца.
РАЗСКАЗЫВАТЬ каму што; апавядаць—даньне, апавядач—дачка.
РАЗСЛАБЛЕННОСТЬ, аслаба, аслабеньне; нядужнасць, нядугі, нядужны, нядужэць.
РАЗСЛАИВАТЬ што, разслаяць—яцца, разслой.
РАЗСЛАНИВАТЬ што, разсланяць.
РАЗСЛАЩИВАТЬ што, разсаладжываць.
РАЗСЛУШИВАТЬ што, разслухаць—хацца.
РАЗСЛѢДОВАТЬ што, разпасачыць, разпасока, разпасочнік—ніца.
РАЗСМАТРИВАТЬ што, разглядаць—дацца, разгляд, разглядчык—чыца.
РАЗСНАЩИВАТЬ, разаснаджаць.
РАЗСНУРОВЫВАТЬ камашы, разшнуровываць, разбарсываць.
РАЗСОВЫВАТЬ што, разпіхаць—хацца.
РАЗСОВѢСТИТЬСЯ, разсароміцца.
РАЗСОВѢТОВАТЬ, адрадзіць, адраіць.
РАЗСОЛ м. расол; расол з пад селядцоў; лёк.
РАЗСОРИТЬ каго з кім; разсварыць.
РАЗСОРТИРОВЫВАТЬ што, разгатунковы—ваць, разьбіраць.
РАЗСОРТИРОВЩИК, разборшчык—шчыца.
РАЗСОХА ж. вілаваціна, расаха, развіліна.
РАЗСПРАШИВАТЬ каго, разпытываць—тывацца; розпыты, розпыт.
РАЗСРОЧИВАТЬ што, каму; разлажыць на раты.
РАЗСТАНАВЛИВАТЬ што, разстаўляць, разпастаўляць.
РАЗСТАНОВКА ж. адлегласьць, прамежак паміж рэчамі; разпостань, разпастанак. Чытай так, як дзяк: выразна, ясна з разпастанкамі.
РАЗСТЕГИВАТЬ што, разпінаць, разшпіляць. РАЗСТОНАТЬСЯ, разстагнацца.
РАЗСТОЯНІЕ ср. адлегласьць, аддальнасьць.
РАЗСТРАИВАТЬ што, разладжаць, разлад, разладнік—ніца; каго: узбурыць—бураньне, узбураны; разнемарасьціць.
РАЗСТРИГАТЬ каго, пазбаўляць годнасьці, гаворыцца, аб духоўных асобах; разстрыгаць.
РАЗСУЖДАТЬ, гаварыць, гутарыць тлумачучы, ўнікаючы розумам; разважаць.
РАЗСУЖДЕНІЕ ср. разважаньне.
РАЗСУДОК м. развага. Розуму многа, а развагі няма.
РАЗСУДИТЕЛЬНОСТЬ, разважлівасьць.
РАЗСЧЕСТЬ што, разлічыць—лічацца.
РАЗСЧЕТ м. разлічка, разплата.
РАЗСЧЕТЛИВЫИ чалавек, аглядчывы, ашчадлівы.
РАЗСЧЕТЛИВОСТЬ, агляднасьць, ашчаднасьць.
РАЗСЫЛЬНЫЙ м. пасланец.
РАЗСЫПЧАТЫИ, разсыпісты—тасьць.
РАЗСѢЯННОСТЬ, неўважлівы—васьць.
РАЗСѢЛИНА ж. разпадзіна, шчэль, шчалуга, шчэлка.
РАЗСѢЧЬ што, разсячы, разцяць.
РАЗУБѢЖДАТЬ каго, пераконваць.
РАЗУВѢРЯТЬ каго, зняпэўняць.
РАЗУЗНАВАТЬ, выведываць, выведы.
РАЗУКРАШАТЬ, прыаздабляць—ляцца.
РАЗУМ м. розум, разумны, разумець, разуменьне, разумнасьць, разумнік—ніца.
РАЗУТЮЖИТЬ што, разпегліць.
РАЗУХАБИТЬ дарогу, выбіць, выбоіна.
РАЗУЧИТЬ што, зацьвярдзіць; наўчацца.
РАЗХЛЯБАННОСТЬ, разплюхласьць, разплюхлы—плюхаць.
РАЗ’ЕДИНЯТЬ што, разлучаць, разадзіняць, раздзяляць.
РАЗ’ЯСНЯТЬ каму, што; тлумачыць, выясьняць.
РАЗЫСКИВАТЬ што, шукаць, шуканьне, спошукі.
РАКА ж. црк. дамавіна.
РАКЕТА ж. трубка набітая порахам і гаручай мякацьцю, якая падпаленая знізу ўзлятае ў павётра і там покаецца; агнепырсень, агнялёт.
РАКИТА ж. рожныя адмены лазы. Па нашаму „ракита“; тое-ж што па расійску „корельская береза“.
РАК м. рак, ракі, ракавы. Аб лавеньні ракаў кажуць: „нуціць ракі“, а прынаду на ракаў называюць — „нутка“.
РАКОВИНА ж. чарапок ў якім жыве склізень; чарупка, чарупіна, чарупаўка, шчарупка, шчарупаўка, шчарупны.
РАМА ж. ням. рама, рамка; прасло. Ваконныя праслы (Вяліж.).
РАМО ср. уступ ад шыі да рукі, плячавая косьць; плячо, плечы; рамёны, раменны; пяльно, пелькі.
РАМПА ж. франц. нізенькі шчыток у тэатрах, які прыкрывае лянпы, што асьвятляюць сцэну; зацьма.
РАНА ж. агульн. слав. рана, ранка, раначка, раніць—ніцца. РАНГ м. франц. адзел, падзел; ступень.
РАНДЕВУ франц. мейсца сустрэчы, умоўленая сустрэча, пабачаньне, зборнае мейсца; спастрэчка.
РАНЕЦ м. нямец. салдацкі хатылёк з бялізнай і ежай; хатылёк, хатыль; клумак, клумцік. Стаў ён разбіраць маскалёў клумак (Сержп. 51).
РАНИТЬ каго, раніць, ранны; ўразіць.
Толькі баюся старога дзеда: |
РАНО агульн. слав. рана, ранавата, раніца, рань, раніна, ранны, ранічны.
РАНТ м. нямецк. выпуск, абшыўка па выпуску; брыжэнь, пруг.
РАПИРА ж. нямецк. тупая шпада з клубікам на канцы.
РАПОРТОВАТЬ каму аб чым, франц.; падаваць, спавяшчаць па зьверхнасьці.
РАПСОДІЯ грэцк. вершаваны адрывак.
РАПС м. ням. сурэпіца.
РАСА ж. франц. адмена жывёлаў і людзей, якое перадаецца з роду ў род; племя.
РАСКАЛЫВАТЬ што, шчапаць—пацца, разшчэп.
РАСКАЛЯТЬ зялеза, разпаляць, разпякаць.
РАСКАНЮЧИТЬСЯ, разкнягацца.
РАСКАРЯЧИВАТЬ што, каго, разкярачываць, разкярака.
РАСКАССИРОВАТЬ што, разкасаваць.
РАСКАТЫВАТЬ што, разкачываць—чывацца, разкот.
РАСКАТИСТЫЙ гром, разкоцісты, разточысты.
РАСКАЧИВАТЬ калыску, разгойдаваць—гойдацца. Яго не адразу разгойдаеш.
РАСКАЯТЬСЯ, разкаяцца.
РАСКВОХТАТЬСЯ аб курыцы, разквактацца.
РАСКИДЫВАТЬ што, разкідаць—дзісты.
РАСКЛАДЫВАТЬ што, разкладаць, разклад—дка.
РАСКЛАНИВАТЬСЯ, вітацца, вітаньне.
РАСКЛЕВАТЬ што, раздзяўбсьці, раздзяўбці, раздзюбаць.
РАСКЛЕГТАТЬСЯ арлом, разклыгтацца.
РАСКЛИНИТЬ што, разклінаваць—вацца.
РАСКЛЕКОТАТЬСЯ, разклыктацца.
РАСКЛОЧИТЬ воўну, разкудлаць—длацца.
РАСКОВЫРЯТЬ што, разкалупаць, разкалупіна.
РАСКОЛОТИТЬ што; разьбіць, разьбітак.
РАСКОЛЕБАТЬ што, разхібаць, разкалыбаць.
РАСКОЛОТЬ што, разшчапіць, разшчэп.
РАСКОЛЬНИК, адшчапенец—пеніца.
РАСКОНОПАЧИВАТЬ што, разпаклёвываць.
РАСКОСТЫЛЯТЬСЯ, разкавеліцца.
РАСКРАСИТЬ што, размаляваць.
РАСКРАСНѢТЬСЯ, разчырванецца.
РАСКРИТИКОВАТЬ што, разпагудзіць.
РАСКРОШИТЬ што, разкрышыць.
РАСКРУЧИНИТЬСЯ, размаркоціцца.
РАСКРѢПИТЬ вяроўку, размацаваць.
РАСКУВЫРКАТЬ што, разкуляць.
РАСКУДРЯВИТЬ каго, разкурчавіць.
РАСКУПАТЬ што, разкупляць—ляньне.
РАСКУПОРИВАТЬ бутэлькі, разкарковываць.
РАСКУРЯЖИТЬ каго, разкачапэрыць, разкарэжыць.
РАСКУТЫВАТЬ каго, што; разьвіваць, разьвінаць.
РАСКУЧИВАТЬ што, разгартаць, разгарнаць.
РАСПАДАТЬСЯ, разваляцца, разсыпацца, разпадацца.
РАСПАЯТЬ што, разлютаваць—вацца, разлютоўка.
РАСПАКЛИТЬ што, разпакуліць, разкудлаць.
РАСПАЛЗЫВАТЬСЯ, разпаўзацца, розпаўзьні.
РАСПАЛИВАТЬ што, разпаляць—ляцца, разпал.
РАСПАРИВАТЬ што, разпараць, разпетрыць.
РАСПАРЫВАТЬ, дзяліць па шву; разпарываць, пароць.
РАСПАХИВАТЬ зямлю, разворываць, араць, узорываць.
РАСПАШЕК м. розьдзерць, выдзіркі.
РАСПАХНУТЬ дзьверы, разшугнуць, разхлыснуць.
РАСПЕЛЕНАТЬ каго, разпавіць.
РАСПЕНЯТЬСЯ на каго, размарокавацца, разнаракацца, нараканьне.
РАСПЕРЕТЬ што, разчыніць—ніцца.
РАСПЕРСТЫЙ, у каго пальцы тырчаць крыва; разпалы.
РАСПЕСТРЯТЬ што, разпстрычаць, разпстрыцець.
РАСПЕЩРЯТЬ што, разпстрычаць.
РАСПИЛИВАТЬ што, разпіловываць.
РАСПИНАТЬ што, каго; разпінаць—нацца.
РАСПЯТІЕ, выабражэньне разпятага на крыжу Хрыста; разпяцьце.
РАСПИХИВАТЬ што, разпіхаць—хацца.
РАСПИЧКАТЬ што, разпехціць.
РАСПЛАВЛИВАТЬ што, разтапляць—ляцца.
РАСПЛАВ м. разтоп, разтапіцца.
РАСПЛАМЕНЯТЬ што, разпалымляць—ляцца.
РАСПЛАНИРОВАТЬ мейсца, разплянаваць.
РАСПЛАЩИТЬ што, разплюшчыць—шчыцца.
РАСПЛЕМЕНЯТЬ курэй, разплемляць, разплемнік.
РАСПЛЕСКАТЬ што, разплюхаць—хацца.
РАСПЛОЖАТЬ статак, разпладжаць, разплод, разплоднік, разплодчык.
РАСПЛОХОЙ хто, што; разблагі, разблажэць.
РАСПЛОЩИТЬ што, разплюшчыць.
РАСПЛЫВЧАТЫЙ, разплывісты—тасьць, росплынь.
РАСПЛЯСАТЬСЯ, разтанцавацца.
РАСПОГАЖИВАТЬСЯ, разпагаджацца—пагодзілася; разматрунілася; размірсалася, рахатурылася, разхаморылася.
РАСПОЛАГАТЬ што, разлажыць, разставіць, разьмесьціць; ракладаць—дацца.
РАСПОЛОЖЕНІЕ дому, сьвятліц; разклад.
РАСПОЛАГАТЬ, каго у чыю карысьць; скланяць—няцца, склонны—нчывы.
РАСПОЛОЖИТЕЛЬНОСТЬ, склоннасьць, прыхільнасьць.
РАСПОЛИТЬСЯ, разпалавініцца.
РАСПОЛСТИТЬ што, разкудлаць, разкузлаць.
РАСПОРЯЖАТЬСЯ чым, кім; распараджацца.
РАСПОРЯДИТЕЛЬ м. разпарадчык, загадчык.
РАСПОРЯДОК м. разпарадак, лад.
РАСПРАВЛЯТЬ што, разраўняць, разпрастаць.
РАСПРАВА ж. разбор, суд, прысуд; разбор, прысуд.
РАСПРЕДѢЛЯТЬ што, каго; разпадзяляць, разпадзел.
РАСПРОДАЖА ж. разпрадажа, разпрадаваць.
РАСПРОСТИРАТЬ што, разпасьцягаць, разпасьцілаць.
РАСПРОСТРАНЯТЬ што, разпаўсюджаць, разпашыраць.
РАСПРОСТРАНЕНІЕ ср. разпаўсюджаньне, разпашырэньне.
РАСПРОСТИТЬСЯ з кім, развітацца, разпрашчацца.
РАСПРЯ ж. ростырка, сварка.
РАСПРЯМЛЯТЬ што, разпрастовываць.
РАСПРЯЧЬ коні, разпрагчы, разпрэжаны.
РАСПУГИВАТЬ каго, разпужываць, разпудзіць.
РАСПУТЫВАТЬ што, разблутываць.
РАСПУТІЕ ср. раздарожжа, разстанцы.
РАСПЫЛАТЬСЯ разпалымецца, разпаланець.
РАСПУХАТЬ, разпухаць—ханьне, розпухля.
РАСПЫЖИТЬ што, разпушыць, разтапырыць.
РАСПЫЛИТЬ што, разпарушыць, разпрысіць.
РАСПЫРЯТЬ сена, разпоркаць.
РАСПЫХАТЬСЯ, разсапецца.
РАСПЯЛИТЬ што, разпяць, разцягнуць.
РАСПЯТІЕ ср. разпяцьце, разкрыжаваньне, розкрыж.
РАСТАЛКИВАТЬ што, каго; разпіхаць—хацца.
РАСТАСКИВАТЬ што, разцягаць—гацца.
РАСТВОРЯТЬ што, разчыняць—няцца. Разчыніў дзьверы, вокны. Не разчыняй скрыні. Разчыняць на хлеб муку з вадой, што завецца разчына.
РАСТВОРЯТЬ што, чым або ў чым; разводзіць, разпускаць; разрэджаць, разьмешываць цеклацю: разцячаць—чацца, разцечаны.
РАСТВОР м. мяшаніна з чым колечы цеклаці; разцечнік.
РАСТВОРИМЫЙ, разцечлівы, разцечлівасьць.
РАСТЕНІЕ ср. ад „расьці“, расьціна, расьціны, расьцінны.
РАСТЕРЗАТЬ што, каго: разарваць на часьці; разтурзаць.
РАСТЕРЯТЬ што, разтраціць—ціцца; разгубляць.
РАСТИ аг. слав. расьці, расьціна, расток, рост, рослы, расьціць, расьцінны, расьцінасьць.
РАСТИСКИВАТЬ што, расціскаць.
РАСТЛѢВАТЬ што, разтняваць—тнявацца, разтнець.
РАСТЛѢНІЕ ср. разтненьне, разтнеўнік—ніца; абяздзёўленьне, абяздзевіць.
РАСТОЛМАЧИТЬ што, каму; разтлумачыць.
РАСТОРГНУТЬ што, парваць сілай; парваць, разтыргнуць.
РАСТОРМОШИТЬ каго, разкатурхаць.
РАСТОРОПНЫЙ, разьвітны, разьбітны разьбітнасьць.
РАСТОЧАТЬ што, разсыпаць; шатлаць, разшатлаць маемасьць; разкідоміць—кідомства.
РАСТРАВЛЯТЬ рану, ятрыць.
РАСТРАВЛЯТЬ дашку квасамі; выпаляць.
РАСТРАНЖИРИТЬ што, разтраляваць.
РАСТРАЧИВАТЬ што, выдаткаваць, выдаваць, змарнаваць; разтрачаць, разпарушаць.
РАСТРАТА ж. нястача, марнатрацтва.
РАСТРЕПАТЬ каго, што, разкудлаць; разтарносіць.
РАСТРОГАТЬ што, каго; раздражніць; разчуліць. Раздражніць пшчол, Раздражніць рану перавязуючы яе. Расчуліў матку старэньнем сваім.
РАСТРОГАТЬСЯ, разчуліцца. Яна была вельмі разчулена гэтым.
РАСТРУБ м. разпашырэньне трубы; разтруб.
РАСТЫКАТЬ калы, разтыкаць, разтыцкаць, разпіхаць.
РАСТЯГИВАТЬ што, разцягаць, разпінаць.
А на гарэ татары стаялі, |
РАСТЯЖНОЙ, разцягомы, разцяглы—гласьць.
РАСТЯНУТЬ што, разцягнуць—гнуцца, росьцяг.
РАСФЫРКАТЬСЯ, разпорскацца.
РАСХОЖДЕНІЕ у чым, разыходжаньне.
РАСХОД грошы, выдатак, выдаткаваць, выдатковы, выдатчык—датчыца.
РАСХИЩАТЬ што, разхапляць, разпахапляць; лупіць.
РАСХЛЕБЕНИТЬ дзверы, разхлыстаць.
РАСХЛЕБАТЬ што, разсёрбаць.
РАСХЛЕСТАТЬ што, разхлыстаць, разхлысьлівы.
РАСХЛОПАТЬ што, разляскаць, разляснуць.
РАСХЛЯБАТЬСЯ, разклыбацца, разклыблівасьць.
РАСХОРОНИТЬ што, разхаторыць.
РАСХОДИТЬСЯ, разбазырыцца.
РАСХОХОТАТЬСЯ, разрагатацца, рагатаць.
РАСХРАБРИТЬСЯ, разхаробіцца.
РАСХРОМАТЬСЯ, разкульгацца.
РАСХОДОВАТЬ што, выдаткаваць.
РАСЦАРАПАТЬ што, раздзярстаць, раздзерсьціна.
РАСЦВѢТАТЬ аб расц. разквітаць—таньне, розквіт, разквітласьць.
РАСЦѢПЛЯТЬ што, разчапляць, разчапляньне.
РАСЧЕРТИТЬ стол, разкрэсьліць.
РАСЧЕСТИТЬ каго, разнясьці, разлаяць.
РАСЧЕТВЕРИТЬ што, разчацьвертаваць, разчацьвярыць, разчвярціць.
РАСЧИСЛЯТЬ што, разлічаць—чаньне.
РАСЧИТЫВАТЬ на што, разлічаць.
РАСЧУДАЧИТЬСЯ, разпракудзіцца, раздзівачыцца.
РАСШАЛИТЬСЯ, раздурэцца, разкудашыцца, раздашыцца.
РАСШАМКАТЬ што, разчвякаць.
РАСШАТАТЬ што, разківаць, разхібаць, разчапаць.
РАСШВЫРЯТЬ што, разшпургаць—шпурляць.
РАСШЕВЕЛИТЬ што, каго; разкратаць—тацца.
РАСШИБИТЬ што, разьбіць.
РАСШИПѢТЬСЯ, разсіпецца—сіплы.
РАСШИРЕНЬЕ ср. разшырэньне, разпашырэньне.
РАСШИРЯТЬ што, разпашыраць, пашыраць.
РАСШИФРОВЫВАТЬ што, разьбіраць лічбовае пісьмо, разчытываць труднае пісаньне.
РАСШНУРОВЫВАТЬ што, разбарсаць, разбарсываць.
РАСШУМѢТЬСЯ, разкрычацца.
РАСШУТИТЬСЯ, разжартавацца.
РАСЩЕЛКНУТЬ што, разлузнуць—нуцца.
РАТИФИКОВАТЬ умову, змацаваць, пацьвярдзіць.
РАТЬ ж. змаганьне, сварка, вайна; бітва; войска.
РАТНИК м. ваяр; бойнік, баяваць, баяваньне, баярства.
РАТОБОРСТВО, вайсковая схватка; бітва.
РАУТ м. англ. званы вечар без танцаў.
РАФИНАД франц. чысты, высшы разбор цукру; чыстак, чысьціць, ачышчаны.
РАХАТЬ што, кідаць, рынаць.
РАХИТИЗМ, хвароба касьцей якая выражаецца разьмякчэньнем і выкрыўленьнем іх; кастагрызь.
РАЦІОНАЛЬНЫЙ, разумны, праўдны, абаперты на розуме і практыцы.
РАЦІОН м. вайск. хорч выдаваны на дзень; хорч; порція.
РАЧИТЕЛЬНЫЙ, старэнны, руплівы.
РАШКУЛЬ м. алувок да зазначаньня абрысаў рысаванай рэчы.
РАШПИЛЬ м. ням. самы буйны напільнік для дрэва; шоргіль, шаргляваць, абпіловываць шорглям дрэва.
РАШТРА ж. ням. пяро з пяцьцю канцамі да лінаваньня паперы для нот; сталярская прылада да абазначаньня на дрэве адразу некалькіх роўналеглых ліній; крыскіль.
РВАТЬ што, рваць, рве, рвацца—нуцца; дзерці, драць.
РВАНЬ драньцё, драсьцё, дросткі; дзярмо, дзярмацьцё.
РВЕНІЕ ср. парыў.
РВОТА ж. блявата, бляваць, блювоціны; блювярза, непрыстойная гутарка, польск. „bluźnierstwo“; варыцаньне, варацаць; вякі, вякаць; воміт, воміты, вамітаваць; рыгаць, рыгае, вырыгнуць.
РВОТНЫЙ, блювотны, варацальны, вомітны.
РВОТНОЕ ср. блювотнае, вомітнае.
РДѢТЬ, гарэць, чырванець, займацца агнём і чэрвеньню; сьпець, дасьпяваць і чырванець на сонцы; жаўрэць, жаўрэе, жаўрыцца—раньне, жаўраны; жаўрэц, румянец. Сады жаўрэюць. Жнеі зажаўрэлі на сонцы. Зажаўрэла дзяўчына, шчокі агнём загарэліся з сораму. Ад суніц аж жаўрэе ў лесе. Болька зажаўрэла.
РЕАГЕНТ або РЕАКТИВ м. лацінск. хіміч. матэрыя якой пазнаецца прытутнасьць ў росцечы другой, вядомай матэрыі; рэактыў, ператвор, разчыннік.
РЕАГИРОВАТЬ на што, рэагаваць, спраціўляцца.
РЕАКЦІЯ ж. рэакція, спраціўчын, спраціўчынны.
РЕАЛ м. друкарск., крывы стол, на якім стаіць скрыня да літар; паставец.
РЕАЛЬНЫЙ лацінск. практычны—насьць, практык; істотны.
РЕАЛИЗИРОВАТЬ што, выканаць, выкананьне; рэалізаваць, зысьціць.
РЕБЕЗИТЬ у вачах, мітурыцца, мітусіцца, мельсціцца.
РЕБРО ср. край, востры або вузкі бок рэчы; рабро, рабярцо, рабраваць. Дошкі паложаны не пласмом, не тырчком (тырцом) а рабром. Рабро ложка, вузкі кант бакавой дашкі. Рабро гранкі, дзе зыходзяцца дзьве пломені.
РЕБРО, адна з доўгіх пласмаватых касьцей, якія ідуць, у жывёлаў дугой, ад хрыбетнай да грудной косьці, і абыймаюць грудную часьць брушной падзі; скаба, скабы, скабіца, скабка. У чалавека 12 пар скабаў, якія прытыкаюць зворцамі да хрыбетнай косьці а храсткамі да грудной косьці (мастка).
РЕБУС м. франц. загадка ў рысунку.
РЕБЯ ср. РЕБЕНОК м. дзіця, дзяцё, дзіцятка, дзіцячы; дзяцюк, дзяцюком завуць хлапца ад падростка да юнацтва; дзяцінтства, дзяцініцца.
РЕВАНШ м. франц. адплата роўным; адпоміца, адпомніць—ніцца.
РЕВЕНЬ м. лякарская расьціна Rheum, якой карэнь ідзе на парашок выклікаючы ляксу; рэбарбар.
РЕВЕРАНС м. фр. паклон, пашанотнае прысяданьне; прывець.
РЕВЕРС м. фр. парука, забавязаньне на пісьме; заручны ліст.
РЕВИЗОВАТЬ што, каго, лацінск. спраўджаць, ревізаваць.
РЕВИЗОР м. рэвізор, спраўдчык—чыца.
РЕВМАТИЗМ м. лац. празябная ламата ў мускулах і касьцях; ламавіца, касталоміца.
РЕВНОВАТЬ, старацца ўсімі сіламі, парыўча кіравацца да чаго; рупіцца, руплівы, руплівец, рупнасьць; рупатлівы, рупатлівец, рупата.
РЕВНОВАТЬ каму, чаму; не уступаць, бытцам на выперадкі гнацца за кім; сусьцігаць—гацца, сусьціжнік—ніца.
РЕВНОВАТЬ каго, ня верыць, завідаваць, балючая нявера ў каго колечы, асабліва ў чыім колечы каханьні; паздросьціць, паздросьлівец, паздросьнік—ніца, паздрасьць, запаздросьлівы—дросьніца—дросьнік.
РЕВОЛЬВЕР м. англ. рэвальвэр.
РЕВОЛЮЦІЯ ж. фр. пераварот, раптоўная перамена быту, ладу, стасункаў, пераварот дзяржаўнага ладу; революція, пераварот, пярозрынь.
РЕВѢТЬ, равець, раве, равеньне, роў, равучы; равуль, або рэвут — эпітэт звону.
РЕГЕЛЬ ж. нямецк. будаўніч. папярэчная зьвязь страпільных ног; пяростуга, пярэчніца.
РЕГЕНТ м. лац. кіраўнік дзяржавы пры малалетнім каралю.
РЕГЕНТ м. кіраўнік хору сьпявакоў.
РЕГЛАМЕНТ м. франц. парадак або, разпадзел парадку на пісьме; статут.
РЕГУЛЯРНЫЙ м. франц. акуратны, акуратнасьць, рэгулярны.
РЕГУЛЯТОР м. фр. раўнач, рэгулятар.
РЕДАКТОР м. фр. рэдактар, рэдагаваць, рэдакція.
РЕДИСКА ж. рэдзькаўка.
РЕДУТ м. фр. часовае ўмацаванае канавай і валам мейсца, якое служыць да абароны; акоп.
РЕЖИССЕР м. фр. кіраўнік ігры актораў на сцэне.
РЕЗЕРВ м. фр. запас, запасовы.
РЕЗЕРВУАР м. фр. запас вады, патоўпішча; вадабадзь.
РЕЗИДЕНТ м. фр. рэзыдэнт—дэнтка; рэзыдэнція, мейсца прабываньня пануючай асобы.
РЕЗИНА ж. лацінск. (літэральна „смала“): цягучная і пругкая смала гуміляснага дрэва; гумілястыка, гуміляса, гумілясны.
РЕЗОЛЮЦІЯ ж. франц. пастанова на пісьме.
РЕЗОНАНС м. франц. вотклік голасу; голс, голскі, галсчэць, галсьнік.
РЕЗОН м. франц. разумны повад; рація.
РЕЗУЛЬТАТ м. франц. канечны вывад, разьвязка; вынік.
РЕЗЮМИРОВАТЬ што, франц. выклад істоты справы ў кароткасьці; вывадзіць, вывад.
РЕЙД м. голяндск. мейсца перад прыстаньню на якім караблі могуць стаяць з поўным цяжарам і узброеньнем.
РЕЙСФЕДЕР м. нямецк. крэсьлярскае пяро шчыпчыкамі; крысьлярнік.
РЕЙС м. нямецк. адзін канец плаваньня вадаплава, дарогі вадой; канец. Адзін канец, два канцы. Мы тры канцы зрабілі за лета.
РЕЙТАР м. нямецк. конны ваяр; коннік.
РЕЙТУЗЫ м. мн. нямецк. конніцкія штаны.
РЕКВИЗИЦІЯ ж. франц. вайсковы збор заваёўніка з жыхароў; пабор. Контрыбуція (выкуп) бярэцца без аплаты, а за рэквізыціі выдаюць грошы або расьпіскі.
РЕКЛАМА ж. франц. агалошаньне, аглашацца, аглашаць; рэкляма.
РЕКЛАМАЦІЯ м. фрац. заява.
РЕКОГНОСТИРОВАТЬ франц. мяйсцовасьць ворага; сачыць.
РЕКОГНОСТИРОВКА ж. апасока.
РЕКОМЕНДОВАТЬ каго, каму, франц. знаёміць, даручаць.
РЕКРЕАЦІЯ ж. франц. спачынак.
РЕКРУТ м. нямецк. новабранец.
РЕКТИФИКАТОР м. лацін. паўторная перагонка сьпірту; ачыстнік, ачыстка.
РЕКТОР м. лацін. зьверхнік у унівэрсытэце або сэмінарыі; рэктар.
РЕЛИГІЯ ж. лацін. вера, вызнаньне.
РЕЛЯ ж. два стаўбы з перакладкай; арэлі.
РЕЛКА, РЭЛЬКА ж. сухая, доўгая прагаліна па балоце, поросшая лесам; рэўка.
РЕЛЬЕФ м. франц. што колечы выпуклае на плосмені, больш аб разьбе, лепцы; выпукласьць.
РЕЛЬС м. РЕЛЬСЫ мн. англ. зялезныя калаходы на дарогах; рэлі, рэлькі; калявіна, калявіцы.
РЕЛЯЦІЯ ж. франц. справаздача.
РЕКОШЕТ м. фр. касалёт, касалётам.
РЕМА, УРЕМА ж. татар. ўся рачная даліна ад пагорья да пагорья, ўся шырыня ручва і паплавоў; радань, раўда, раўдовы.
РЕМЕНЬ м. (нямецк. Riemen узята са славянскага), вузкая і доўгая стуга скуры; рэмень, раменны, рамяшок; дзяга, дзяжыць, біць дзягай, рэмянём да спаясываньняся.
РЕМЕСЛО ср. ручное майстроўства, умецтва ручнога майстроўства; рэмясло, рамесьнік—ніца, рамесьніцкі; талент, талентаваць, талентнік—ніца; здольніцтва, здольнік—ніца; умецтва, умец.
РЕМИЗ м. франц. у картачнай гульні недабор біткі, сколькі недабраў бітак столькі ставіш рэмізаў; недабор.
РЕМОНТ м. франц. папраўка, папраўляць, правіць.
РЕНЕГАТ м. лац. адступнік, перакульшчык; зрайца, зраднік.
РЕНОНС м. фр. картачн. адмова, ня меньне на руках масьці.
РЕНТА ж. франц. безупынны грашавы даход, працэнты ад капіталу.
РЕПЕРТУАР м. франц. сабраньне драматычных твораў якія ставяцца ў вядомы пэрыод ў тэатры.
РЕПЕТИЦІЯ ж. франц. паўтарэньне, проба; падгатоўка.
РЕПЕТИТОР м. памочнік вучыцеля да паўтараньня лекцій з вучнямі.
РЕПРЕССІЯ ж. франц. прымус, прыгнечаньне.
РЕПУТАЦІЯ ж. франц. апінія, слава. Добрая, благая слава. Ён ня мае добрай славы.
РЕСКРИПТ м. лацінск. грамата.
РЕМУС м. нямецк. сталярск. прылада да адкрэсьліваньня чаго паводле меркі; складаецца з калодачкі і двох, прапушчаных у яе, ножак, змацаваных клінам, на канцох ножак вострыя цьвячкі; рыскіль, рыскляваць.
РЕСНИЦА ж. валаскі ўскрай павекі; вейка, вейкі, рэскі.
РЕССОРА ж. франц. зыблі, зыбні. Павозка на зыблях. Брычка-зыблянка.
РЕСПУБЛИКА ж. лацінск. дзяржава якой кіруе сам народ праз сваіх выбарных; рэспубліка, народаўладзтва.
РЕСТОРАЦІЯ ж. РЕСТОРАН м. франц. рэстаран; страўня.
РЕСТАВРИРОВАТЬ што, лац. аднаўляць—ляньне.
РЕТИВЫЙ, старэнны, шчыры, гарачы да справы, рупны, рупнасьць, руплівасць.
РЕТИРОВАТЬСЯ франц. адступаць, адступаньне.
РЕТИРАДА ж. фр. адступленьне.
РЕТОРТА ж. лац. лажка.
РЕТРОГРАДНЫЙ рух, рух назад; пазадны.
РЕТУШИРОВАТЬ франц. папраўляць ад рукі фотографію, рысунак; рэтушаваць.
РЕУК м. благое балотнае сена; вішар.
РЕФЕРИРОВАТЬ лацінск. выкладаць справу, погляд або вывад; выкладаць, дакладаць, дакладчык.
РЕФЛЕКТОР м. лацінск. ўкляслае люстэрка да адбіваньня праменьняў і павялічаньня праз гэта сьвятла; зягіль, пасьветыль.
РЕФЛЕКЦІЯ, атозяйва, адсьвет; ордух.
РЕФЛЕКС м. адсьвет, атозяйва.
РЕФОРМАЦІЯ ж. лацінск. перакшталчаньне, перакшталціца, перакшталчаць; рэфармація, рэфармаваць, рэформа.
РЕХНУТЬ каго, грымнуць.
РЕХНУТЬСЯ, памяшацца.
РЕЦЕНЗІЯ ж. лац. разбор, ацэна.
РЕЦЕПТ м. лац. рэцэпт.
РЕЦИДИВ м. лац. паварот, ўзварот.
РЕЧЬ, мова, сказ.
РЕЧЕННЫЙ, сказаны, названы.
РЕЧЕНЬЕ ср. сказ, выражэньне.
РЕЧИСТЫЙ, гаварлівы, моўны.
РЕЧИТАТИВ м. італьянск. мова на расьпеў, пяяньне падобнае на простую мову; мовасьпеў.
PE(Ѣ)ШЕТКА ж. рад пераплеценых прутоў удоўж і ўпоперак; крата, кратаваць, крацясты, кратка, краткаваць.
РЕ(Ѣ)ШЕТО ср. лубяная ці іншая аболка (абечайка) з сітам замест дна; рэшата, рэшатны, рэшатнік—ніца.
РЕШЕТИТЬ што, кратаваць, дзірыць, сітаваць.
РЕЯТЬ або РѢЯТЬ, хутка нясьціся або ляцець; лынуць, лынае. Птушка лынае ў паветры. Руччы лынулі з гор. Човен лынае ў хвалях.
РЖА ж. (і)аржа, (і)аржавы, (i)аржавіна, (і)аржавець; ржа, ржаўка, балота завіраючае зялезную руду. Ад „аржа“ паходзіць і найменьне гораду „Арша“ ці „Орша“; і „Аршава“; дзеля гэтага належала–б пісаць ня „Ворша“, „Орша“, а — „Арша“, як, здаецца, і вымаўляе акалічнае жыхарства.
РЖАНОЙ хлеб, ржаны. Сьцісла бяручы аржаны, гэта знача з „аржы“ (рас. „полба“), а ня з жыта, але ў нас за чорным хлебам і жытняй мукой утрымалася мясцамі назова: Аржаны хлеб, аржаная мука, не глядзя на тое, што аржы ўжо ніхто цяпер ня сеіць.
РЖАТЬ, іржаць, іржэ, іржаньне.
РИГА ж. эстонск. асець, гумно.
РИДИКЮЛЬ м. франц. ручны жаночы мяшэчак, сачок, сак, торбка.
РИЗА, РИЗЫ црк. шата, шаты. Па нашаму рызы — лахмацьцё, рызінка — лахман да віціраньня пылу, мыцьця памосту, рызьнік — лахматнік, анучнік, хто скупляе старыя лахманы.
РИЗНИЦА ж. пакой пры сьвятыні дзе пераховуюць царкоўныя шаты і ўсякае царкоўнае знадабьбе; шатніца, сакніца.
РИКОШЕТ м. франц. касалёт, касалётам; адскок.
РИСКОВАТЬ франц. рызыкаваць, рызыка, рызыкант—кантка.
РИСОВАТЬ што, рысаваць—ваньне, рысунак, рысаўнік—ніца, рысунковы.
РИСТАТЬ, гарцаваць, гарцаваньне, гарцоўны, гарцуе, гарцаўнік—ніца.
РИСТАЛИЩЕ ср. мейсца, ток, абшар да конных перагонак, мейсца для вайсковых муштраў, гімнастыкі; гарцовішча. У слоўніку П. Бэрынды (Кутэйна 1655): Тризнище местце гдѣ бываютъ поединки, або ширмѣрства, або боіованья, вытѣчки, або куглярства и иныи таковый; зри позорище; отъ сего: натрижненіе, звитязства, увелбенье, мзда, дар. Тризноположник, пан гонитбъ и запасництва. Тризникъ, ширмѣр, або тот што на игриску есть. У Ноўгародзкім слоўніку XV ст. (1431 г.) Тризна, страдальство, подвиг. У „Азбуковнику о неудобь понимаемых рѣчах“ XVI ст.: Тризна, подвигъ.
РИС м. нямецк. крупы і расьціна Oryza sativa; рыж, рыжовы. Рыжовая каша з шафранам (Прамова Мялешкі). Рыжовая мука, скарбель (крахмал).
РИТМ м. грэцк. мера ў музыцы або ў паэзіі.
РИТОРИКА ж. грэцк. навука красамоўства; красамоўства.
РИТОР м. красамовец, красамоўны.
РИТУРНЕЛЬ ж. франц. прыпеў не сьпяваны, а граны.
РИЧАГ м. гальмо, касарга, багля, вага, асьвер.
РИФА ж. нямецк. зялезны абруч на калёснай трубцы; букля.
РИФ м. морск. камяністая грыва пад вадой, небаспечная для плаваньня вадаплаваў; скрыж.
РИОМА ж. грэцк. аднагучнасьць канцавых складоў у вершах; рытма.
РОБѢТЬ, баяцца чаго, страціцца, не адважвацца і падаць духам, траціць сьмеласьць, адвагу; трухнуць, трухлівы, трухлівасьць, трухлець. Чаго трухлець: долі ня мінеш, а толькі надрыжышся. Патрухлелі як вераблі ўбачыўшы ястраба.
РОВНЫЙ аг. слав. роўны, раўняць, раўнаваць, раўняцца—навацца, роўня, раўня, раўніна, раўняк, раўнячка, раўнакі, роўнаякі, равесьнік—ніца, равеснасьць, роўна, роўнасьць, раўняш.
РОВ м. роў, ірвы, раўчак, раўчаг, равок.
РОГОЖА ж. тканіна, пляцёнка з лубовага лыка або сітніку (рагозьніка); рагоза, рагозны, рагозьнік.
РОГ м. аг. слав. рог, рогі, рагаты, рагач, рагаль, рагатка, рагацець; рагуля, рагуліна, рагавешка, рагатая рэч, рэч аб двох і больш рагах; рагаціца, шырокі двулезы нож на дрэўку, адмена галябарды ці бардыша; рагаўё; рагавець (як касьцянець, камянець), абяртацца ў рагавістую матэрыю; ражон, завостраны шост: За наша дабро, нам ражон у рабро.
РОГОНОСЕЦ, рагаль.
РОДИНА ж. бацькаўшчына.
РОДИТЕЛЬ, бацька, бацькі, бацькаўскі.
РОДНИК м. крыніца.
РОДОНАЧАЛЬНИК м. родазьверхнік.
РОДСТВЕННИК, крывіч, сваяк, родзіч, радняк. Найменьні племяныя. Крывічы і Радзімічы выказуюць адно і тое-ж самае паняцьце сваяцтва: крывіч ад „кроўны“; радзіміч ад „родны“.
РОДСТВО ср. сваяцтва, кроўства, кроўнасьць; роднасьць, родны, радняк—нячка, радніцца.
РОДЫ, аддзяленьне ад маці дзяцёнка: рады, полаг; радзільніца.
РОДОСЛОВНАЯ ж. радавод, вывад роду.
РОДИЛЬНЫЙ прытулак, радзільны, полажны; радзільня.
РОДИТЕЛИ, бацькі, бацька і матка, бацькаўскі.
РОДИНА ж. бацькаўшчына.
РОДНОЙ, родны, сваяк, спакроўнік, крывіч, кроўны.
РОДСТВЕННИК м. крывіч—чка, кроўнік—ніца, сваяк; родны, роднік—ніца, радня, радзім, радзюк. Радзіма майго сасватаў з суседкай. Гэтаж такі радзюк мой, што і прызнацца сорамна. Родніка (бліжняга) свайго любі як самаго сябе. Жывучы усяк нажывешся і маскаля роднікам, крывічом, назавешся (в. Баяры Дзіс. пав. Сымон. Ластаўка). Свой, кроўны грош прапівае. Кроўнага свайго не пазнае. Не па крыві, а па духу ён мне крывіч. Летапісныя Радзімічы, гэта пераклад, або аднаслоў найменьня Крывічы.
РОДИМЫЙ, кроўны, кроўненькі. Мой ты кроўненькі.
РОДИМИНКА, радзімка, радзімы знак, радзімчык.
РОДОВИК, мясцовы, пракавечны жыхар; крывец, пракаветнік.
РОД м. племя, род.
РОДНИТЬСЯ з кім, радніцца; спакровіцца, спакровіць.
РОДНѢТЬ каму, раднець, зрадніцца; спакровіцца.
РОДНИК м. крыніца, крынічны.
РОДОВСПОМОГАТЕЛЬНОЕ умецтва, родаспаможнае.
РОДОНАЧАЛЬНИК м. родапачатнік—ніца.
РОЖА ж. лайчыва кажуць аб абліччы; рыла.
РОЖА ж. запаленьне скуры erysipelas; рожа, ружа.
РОЖАТЬ, раджаць, нараджаць, радзіць.
РОЖЬ ж. каласавая расьціна Secale cereale, з сямьі каласьніковых; жыта, жытны, жытнае, жыціна, жытцо, жытнік. Жытняя мука; жытні хлеб. У назове: Аржалая мука, аржаны хлеб, — асталася памяць аб „аржы“ (рас. „полба“) якую у нас даўней сеялі.
Радзі Божа жыта — птаніцу, Ільля на Васільля |
РОЖЕНИЦА, радзіліца, радзіха.
РОЖДЕСТВО ср. нараджэньне; сьвята нараджэньня Хрыста: Каляды, Коляды. Слова „Каляды“ паходзіць ад калець, мерзнуць і ябазначала сьвята зімовага сонцавароту. „Каледзь“ — мароз, прыліпаньне рук да намерзшага зялеза. „Каледзь хапае за пальцы“, а такжа тое, што па расійску „мразь“, „мерзкій“. Каляда, зіма сьцюжа, час калі усё замярзае, калее. Угро-русы называюць нашы Каляды Керечун, а Румыны — Кречун; у Усх. Расіі называюць калядны пост (па нашаму „калядніца“) корочуном. Акалеў, здох, памер, застыг, што зыходзіцца з вялікарускім „окорячился“, апруцянеў, акалеў.
РОЖДЕСТВЕНСКІИ, калядны; калядаваць, хадзіць зьбіраючы ахвяры, даткі; калядуюць сьвятары ў сваіх парохіях, а такжа дзеці расьпяваючы абрадовыя песьні.
РОЗА ж. куст і кветка Rosa; ружа, ружовы.
РОЗНЫЙ, усё, што ўпоразьнь, разьдзельна, не разам; розны, розніць—ніцца, рознасьць, розналад, рознаслоў.
РОЗНИЧНЫЙ, раздробнічны, раздробнік, хто прадае ня гуртам, а ў раздроб; драбнічніца — крама, ў якой прадаюць ў раздроб тавары.
РОЗСКАЗНИ, павядакі, раздабары.
РОЗСТАНИ, ройсты.
РОЗЫСКИВАТЬ, вышуківаць, шукаць. РОЙ аг. слав. рой, раіцца, раеньне, ройна, клумна, людна; роіцца, выдаецца, здаецца: Роіцца нейкі нязьведаны край (Алесь Гарун); райніца, лубка ў якую зьбіраюць рой; райба — пара, калі пшчолы рояцца; раёк, дажынковая песьня.
РОКОВОЙ, канавы.
РОКОТАТЬ, гракатаць, гракоча, грокат.
РОК м. нямінучае, суджанае; кон, канавы, канодны, канодаваць. Канодны дзень, судны рашучы. Ад кону да кону, ад пачатку да канца. На кон галаву ставіць на ўсякія неспадзеўкі, на небасьпеку. Яго кон прыйшоў, час устаноўлены спракон, фатум. Яму гэта на раду наканована, празначана. Такое яму канаваньне ад Бога, такое празначаньне, доля. Каму Бог якую сьмерць кануець, (накануець) так (той) і ўміраець (Насовіч). На кану знаць напісана яму. У гульні у карты кон, стаўка. Паставіць на кон. Конадзень, дзень перад гадавым сьвятам, рас. „канун“. Канодумка, мысль да якой чалавек кіруецца, яго мроя, жаданьне, глыбокае душэўнае хаценьне. Гадавы кон, гадавы круг, час ад пачатку да канца году. Ў народных апавяданьнях Кон уасабляецца ў постаці волата з сівой барадой, буйнымі сівымі валасамі і густымі брывямі, якія пакрываюць яго вочы. Кожды волас у брывёх як найвышэйшае дрэва на зямлі. Кон уладзіў ўвесь сьвет і даў ўсяму жывому, — стварэньням, багам і людзям, — безадменныя законы і сам спачыў на краю сьвета. Каліб ён праснуўся і зірнуў сваімі вачамі на сьвет, увесь сьвет згарэў-бы.
РОЛЬ, РОЛЯ франц. значэньне чалавека ў сьвеце, у тасунку да другіх людзей; асоба прадстаўляная актарам.
РОМАШКА, расьціна Arthemis nobilis, румянак; рамунка.
РОМБ м. роўнабочны, крывы чатыракутнік, як бытцам зсунуты на бок чатыракутнік.
РОМ м. гарэлка з цукровага трасьніка.
РОНДО франц. верш, у якім першая штрофка паўтараецца ў апошняй.
РОНЯТЬ што, саскідаць, рынаць.
РОПТАТЬ на што, наракаць, нараканьне, нароклівы; вурчэць, вурклівы, вуркат.
РОСА ж. аг. слав. раса, расіца, росны, расінка—сіцца, расіць.
РОСКОШЬ, роскаш, раскошны, раскашаваць.
РОСОМАХА ж. хіжы зьвер ў Сібіры; крыўскае: благі дух у постаці чалавека са зьвярачай галавой і лапамі, жыве ў калапнях. Каб цябе расамаха задрала! Расамаха, воўк канятнік.
РОСПАШЬ, росцяж. На росцяж разчыніў дзьверы.
РОСТВЕРК м. ням. бярвеньні, часам на палях, служачыя апорай для будынку; падвала, падвалы—валіны.
РОСТЕПЕЛЬ, разтопа, адліга.
РОСТОВЩИК м. квотнік; квота, рост, прыспор на грошы.
РОСТОКА, рытвіна, размытая веснавой вадой; разтока, яр.
РОСТОК м. плёнчык, плянец.
РОТА ж. бажба, прысяга, тэкст прысягі.
РОТА ж. вайсковая дружына, часьць палка, батальёну; дружына.
РОТМИСТР м. нямецк. (Rotmejster) старшы афіцер у конніцы.
РОТОНДА ж. франц. круглы будынак, часам на стаўбах.
РОТ м. атворына ў целе жывёлы і чалавека праз якую прыймаецца страва; губа, губка, губця, губны. У губе зубы, язык, збоку шчокі, зьверху паднябеньне, ззаду засланка, а за ей глотка, глонаўка. Маўчыць як вады набраўшы ў губу. Поўна губа, а есьць просіць. Пан на ўсю губу. Губай мух ловіць.
Дзяўчыненька мая люба |
РОТОЗѢЙ, разявяка.
РОЧА ж. хата у лесе для лаўцоў; пуня сярод лясоў; падора, падорка. Пры лядавой гаспадарцы зсечаны лес паляць і выгаркі падорываюць, а за некалькі гадоў закідаюць на сенажаць, гэткае мейсца называецца падоркамі.
РОЩА ж. гай, гаёк, гаёвы, гайнічок. Слова „гай“ па гарадох, прыкл. у Вільні, даўней ўжывалі ў знач „сад“, „парк“. Барнардынскі гай.
РОЯЛИСТ м. франц. староннік манарха, манархізму.
РТУТЬ ж. коў або мэталь; жывое серабро, міркіль. Люстерка крытае мірклям без фарбы, хутка сьціраецца (Троцкі пав.).
РУБАХА ж. кашуля, кашулька, кашуліна, сарочка, сарочыца. Доўгая, паніжы кален — сарочка; кароткая, вышы кален, з круглым адкладным каўняром — кашуля.
РУБЕЦ м. знак ад парэзу, пасячэньня; шрам, блізна.
РУБЕЖ м. рубеж, дукт, граніца.
РУБИТЬ што, каго; сеч, цяць, рубаць.
Сталі явар сеч—рубаць, |
РУБИЩЕ ср. рубьбё, рубьё, тоўстая, падзертая, будная вопратка; дранцё, лахмацьцё.
РУГАТЬ каго, лаяць, лаяцца, лаянка, лайлівы, лайлівец—ліўка; лайбоніць, лаебны; зьневажаць; машкяляць, лаяць маскальскай лаянкай.
РУДОЙ, руды, рудзіць, рудзька.
РУДА ж. самародны выкапываны з зямлі коў; руда.
РУДНИК м. рудня, рудніца.
РУДОКОП м. рудак, рудацтва—дацкі.
РУЖЬЕ ср. стрэльба, страляць; стрэльбнік, хто робіць, правіць, стрэльбы; стрэльбніцкі майстар; стрэльбня, майстэрня, фабрыка, дзе робяць стрэльбы; рушніца, рушнічнік, рушнярня.
РУИНА ж. франц. разваліна, крушня.
РУКА ж. аг. слав. рука, ручына, ручышча, ручка, ручутка, рукасты, ручны; ручыць, шчасьціць, удавацца.
РУКАВ м. рукаў, рукавок, рукавец, рукавіна, часьць вопраткі якая пакрывае ўсю руку ад пляча да цэўкі.
РУКАВ м. рачны праток, аддзяліўшаеся ручво ракі, раздзяліўшаеся уйсця ракі; лаха, рукавіна.
РУКАВ м. труба, кішка для пратоку цеклаці, скураная, пяньковая, гумілясная; кішка, труба, трубка.
РУКОЯТКА ж. за што бяруць, трымаюць, падымаюць рэч; цаўё, ручка, рукавятка.
РУКОЯТІЕ ср. браньне рукой; рукаемства.
РУЧЕНКА лёну, пянькі; павесма.
РУЧНОЙ аб жывёлах, асвоены, свойскі; ручы. Ручая лісіца, ручы воўк. І ручы воўк у лес глядзіць. Прыручаць, асваіваць. Прыручыў пеўня. Даль падае, як крыўскае слова, ручы, ў значэньні рас.: ловкій, искусный, сручный, бойкій.
РУЧАТЬСЯ, ручацца, ручаньне.
РУЧАТЕЛЬСТВО, зарука, заручнік; заручны ліст.
РУЧЕЙ, невялікі паток вады, рэчка, якая летам перасыхае; руччэй, руччы, ручавіна; ручавая вада, якая цячэ, праточная; ручысты, які цячэ. Сьлёзы ручыліся па твару. Рака ручыстая.
РУКОБЛУДІЕ ср. ананізм, рукамяцтва.
РУКОВОДСТВО ср. павадырства, кіравецтва.
РУКОВОДИТЕЛЬ м. павадыр.
РУКОДѢЙСТВОВАТЬ, рукадзеяць.
РУКОДѢЛІЕ ср. ручная работа; руказдольства, руказдольнік—ніца, руказдольня.
РУКОИМНЫЙ, што зручна ўзяць, ухапіць рукамі; зручны, зручнасьць.
РУКОМОЙНИК м. рукамыйніца; ставунец.
РУКОПАШЬ, рукахваць, рукахватам.
РУКОПЛЕСКАТЬ каму, ладкі біць, пакляскаць.
РУКОПОЖАТІЕ ср. рукапацісканьне.
РУКОПОЛАГАТЬ каго, пасьвячаць на сьвятарства ўскладаньнем рук архірэя на галаву пасьвячанага; пасьвячаць.
РУКОТВОРЕНІЕ ср. кожды твор рук чалавечых; рукатварэньне, рукатворны. РУКОТЕРНИК м. ручнік.
РУЛАДА ж. італьян. пералівы, перакоты голасу пры пяяньні.
РУЛЁК м. нямец. качалка і рубчаты валнік да качаньня бялізны; качалкі.
РУЛЬ м. часьць усякага вадаплава, прыладжаная да карна (кармы), да кіраваньня вадаплавам; стырно, стыраваць стырнік—ніца, кармень, корнік, той хто кіруе карном.
РУМПЕЛЬ, жэрдзь да кіраваньня стырном; багля, багіль; корна, корніца.
РУМЯНЫЙ, румяны, румянец; ружовы, руж.
РУМЯНА чырвоная фарба для націраньня аблічча; руж.
РУМЯНИТЬ што, каго; румяніць.
РУНДУК м. татар. крытая лаўка з векам; лаўка, стойка для торгу на рынку; закрытыя нары, пад якімі знаходзіцца скрыня для складу рэчаў; скрыня, покубель, аб лаўцы з векам; прыталка, стойка, аб стойцы для торгу.
РУНД м. ням. спраўджаньне варты, абход варты; абход.
РУНО ср. руно, воўна зьнятая з авечкі на вясну; рунка, зьвіток воўны з аднэй авечкі; рунь, усходы азіміны; рунець, зелянець, высыпаньне зелені перад зімой.
РУНЫ ж. мн. старадаўныя скандынаўскія надпісы, літары высечаныя на камянях; руны, рунічнае пісьмо.
РУПОР м. морск. гаворная труба; туба.
РУСЬ ж. найменьне разбойніцкага скандынаўскага племя, якое ў ІХ стагодзьдзі падбіла часьць усходна-славянскіх плямен і заснавала зачаткі дзяржавы, якая разраслася ў Расійскую імпэрыю. Тэрмін Русь быў перанесен на ўсе славянскія народы над якімі панавала дынастыя Русаў, у тым ліку і на народ, племя Крывічоў. Пасьля прыняцьця Русамі хрысьціянства, якое пашыралася пад найменьнем веры русаў, імя русь стала азначаць дзяржаўную і веравызнаўчую прыналежнасьць. У гэтым (веравызнаўчым) сэнсе ужывалі найменьне Русь многія нашы пісьменьнікі XVI ст., прыкл. Фр. Скарына, Тяпінскі і інш.
РУСАЛКА ж. мітолёгічная жаночая постаць, якая жыве ў вадзе і толькі на сяродлецьце выходзіць ў лясы і пасевы збожжа. Народ іх выабражае стройнымі дзяўчатамі з доўгімі русымі валасамі; яны заклікаюць да сябе маладзеж, дзяцей і зашчакачываюць да сьмерці — русалка; у горадзеншчыне — казытка; русальніца, тыдзень пасьля Сёмухі.
РУСЛО, усякі ператок цечы па ўпадзіне, жолабу; уся шырыня і даўжыня цячэньня ракі, рачное карыта, лагво; ручво, лагво.
РУСЫЙ (аб валасах), сьветлавалосы; русы, русавалосы.
РУТА ж. расьціна Ruta graoveolens; яркая зелень, зелень, зеляніна асабліва травяністая, дзеля гэтага эпітэт рута дадаецца і да мяты і да травы і да табакі. Рута—мята; рута—траўка. Руцьвян, руцьвяны, як эпітэт дадаецца вянку, полю, лугу і інш. Парутнець, пазелянець.
РУТИНА ж. фр. безкрытычнае выпаўненьне звычаю, навыку; навытар.
РУХЛЫЙ, ня сьціпры, ня сьціслы наздраваты, сыпучы; рыхлы, рыхласьць, рыхлаваты, рыхлявы, рыхлець, рыхляціна; пухляны, пухліць, пухляк.
РУХЛЯДЬ, рухомая маетнасьць; болды, балдзьдзё; рухмацьцё, рухамоцьце.
РЫБА ж. аг. слав. рыба, рыбі, рыбка, рыбіна, рыбіца, рыбны.
РЫБАК м. рыбак, рыбалоў, рыбалоўнік, рыбалоўства; рыбар, рыбарства, рыбарскі.
РЫДАТЬ, голасна плакаць ўзрыгамі; наўзрыд, наўзрыдам; хліпаць; руіць, руець; рыгаць.
РЫЖІЙ, рыжы, рыжэць, рыжасьць.
РЫЛО ср. па расійску агульна морда жывёлы, — па нашаму сьвінская морда — рыла, ад „рыць“.
РЫЛЬЦЕ, насок, дзюбка начыньня да зьліваньня цечы; дзюбка, дзюбцік, дзюбок; насок; гілёк.
РЫНОК м. рынак, торжышча.
РЫСКАТЬ, насіцца, гарцаваць, лётаць. Лётае воўк па полю. Лётае, носіцца па чужыне.
РЫТЬ, капаць; бурыць, рыць. Зрылі старую хату і будуць стаўляць новую. Ня зрывай сена з торпу, ня скідай.
РЫЧАГ м. касарга, вага, асьвер, багіль, багля, карно, шпульга. Касарга і вага - кол, бэлька падложаная пад цягар, адным канцом на коса ўверх пастаўленым, націскам на другі канец выварачывае цягар; асьвер, перасьвераючыся лягчэйшым канцом падымае цягар, асьвер бывае пры студні; багіль, багля, аглабля да паварачываньня прыкладам вятрака пад вецер, да кіраваньня стырном; ' карно, кол, аглабля пры кіраваньні стырном у вадаплаве, шпульга, перасьвер цягару праз шпулю, прыкладам пры дзьвярох.
РЬЯНЫЙ, яры, запальчывы, парывісты.
РѢДКІЙ, не густы, ня сьціпры, не часты, рэдкі, рэдкаваты, рэдзіць; радзюга, рэдкая, не густая тканіна; рады—ў гады, калі-некалі.
РѢДКОСТНЫЙ, рэдка сустрачаны, цэйны; рэдкі, рэдкасьць; рэдны, рэдлівы—васьць; рэдыль.
РѢДЬКА ж. рэдзька. Горкі як рэдзька. Аб зьвялай рэдзьцы кажуць: Рэдзька спалатнела; палатнявая рэдзька.
РѢЗАТЬ аг. слав. рэзаць—зацца, рэзаньне, рэзь; рэз, карба нарэзка; рэзьба, вырэзка рысункамі на дрэве, кове, камяню; рэзьня, бойка, бітва халоднай зброяй; рэзьні смл. дробныя піражкі, якія робяць на Куцьцю, у Віленшчыне і Горадзеншчыне называюць іх „сьліжыкі“; рэзьня, бойня дзе рэжуць статак на мяса; разьнік, разьніцтва, рамясло разьніцкае; рэза, адрэзак, шнур зямлі; мера паперы, рас. „стопа“; рэзкі, востры, праразьлівы; рэзкасьць, вострасьць; рэзанка, рэзачка, рэзь — боль у жываце.
РѢЗЬБА ж. разьба, рыцьба, шніцура.
РѢЗЕЦ м. усякая прылада да выразаньня; разец.
РѢЗЧИК м. хто выразае па дрэве; рэзьбяр, рытнік, шныцар.
РѢКА ж. аг. сл. рака, рэчка, рачулка, рачны, рэчышча.
РѢЗЦЫ, пярэднія зубы, секачы.
РѢЧЬ мова.
РѢЧЕНІЕ ср. сказ, выслоў, высказ.
РѢШАТЬ, канчаць, вяршыць, пастанаўляць; станавіць, развязываць.
РѢШИТЕЛЬНЫЙ, станоўчы.
РѢШИТЬСЯ, адважыцца, надумацца.
РѢШЕНІЕ, пастанаўленьне, разьвязка.
РѢШИМОСТЬ, станоўчасьць.
РѢШЕТО ср. рэшата.
РѢЯТЬ, лынаць, лынае, лынаньне.
РЮМИТЬ, плакаць, хліпаць па дзяцінаму; рымзаць, рымзае, рымза. Чаго ты рымзаеш? Разрымзаўся хлапец.
РЮМКА ж. чара, чарка, чарачка. Чарку гарэлкі, сыр на талерку. Чарай абнясьлі на пачэснай бяседзе. А ты чарачка ты забавачка, не стучы, не гручы каля сэрца йдучы.
РЮХАТЬ, выдаваць сьвінны голас; рохкаць, рохкае; рохля, эпітэт сьвіньні.
РЯБЫЙ, рабы, рабаваты, рабасьць, рабізна, рабацьцё.
РЯБЧИК м. птах курыннага котла; ярабак.
РЯБИТЬ у вачу; мітусіць, мільгае, мільгаціць, мігціць, таласіць.
РЯБЬ на вадзе, дробныя зморшчкі, хвалі; таласа, талосіцца.
РЯДИТЬ, кіраваць, трымаць у парадку.
РЯДОМ, адзін каля аднаго; побач.
РЯДИТЬСЯ, зьбірацца, прыгатовывацца.
РЯЖЕННЫЙ, суджаны, суджаньне.
Рад сужанька, вельмі рад, |
РЯЖЕНЫЯ, пераадзетыя ў маскі; машкарнікі.
РЯДОВОЙ, звычайны.
РЯСНЫЙ украінск. сьпелы, буйны, чысты; жаўры.
РЯСНИТЬ, жаўрэць.
РЯСА ж. верхняя вопратка сьвятароў, мніхаў і мнішак; рыза, рызны, падрызьнік, сподняя вопратка сьвятара, сутана, сутаннік.
РЯХНУТЬСЯ, грымнуцца.