Падручны расійска-крыўскі (беларускі) слоўнік (1924)/Слоўнік/Блестѣть
Выгляд
← Бленда | Блестѣть Слоўнікавы артыкул (Б) Аўтар: Вацлаў Ластоўскі 1924 год |
Блеск → |
БЛЕСТѢТЬ, выдзяляць, або адбіваць яркае сьвятло; блішчэць, лышчэць, палыскаваць, ільсьнець, зігцець, сьвігцець, сьлібець. Ня ўсё тое золата што блішчыць. На сонцы і кал палыскуе. Начышчаныя ліхтары аж лышчаць. Раса аж ільсьніцца, сьлібіць. Золата не агонь, хоць блішчыць ды не зігціць. Аганёк сьвігнуў і згас. Але, ось, і пачаў Пярун палыскаць (Сержп. стр. 14).