Падручны расійска-крыўскі (беларускі) слоўнік (1924)/Слоўнік/Баня
Выгляд
← Бант | Баня Слоўнікавы артыкул (Б) Аўтар: Вацлаў Ластоўскі 1924 год |
Барабан → |
БАНЯ ж. будынак дзе мыюцца і паруцца; лазьня, прылазьнік — прыбудоўка да лазьні; лазьнік — чалавек, які мые ў лазьні. У Магілёўшчыне называюць яшчэ мыйня, мыльня і прымыльнік, але зважаючы; што ў іншых аколіцах мыйняй называюць прачкарню, я лічу за лепшае слова „мыйня“ замацаваць у значэньні прачкарні.