Падручны расійска-крыўскі (беларускі) слоўнік (1924)/Слоўнік/Аркан
Выгляд
← Арка | Аркан Слоўнікавы артыкул (А) Аўтар: Вацлаў Ластоўскі 1924 год |
Арктичный → |
АРКАН м. татар. вяроўка пятлёй лавіць коней на пашы, зьвярыну на ўловах, а часам і ворага на вайне; сілно, сіляць: Нашто засіляцца — лезьць у пятлю. Ажаніўся — што засіліўся. Сядзіць вудаль на ляду, падпер кіям бараду, сілявачку сіляе, на вяровачку нізае. Захлыска. На захлыску каня улавіў. Захлыскі разставіў на зайцаў.