Перайсці да зместу

Творы М. Багдановіча (1927—1928)/I/I/15

З пляцоўкі Вікікрыніцы
14. Асеньняй ноччу 15. Падвей
Верш
Аўтар: Максім Багдановіч
1927 год
16. З песьняў беларускага мужыка

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




15.

ПАДВЕЙ.

Разгулялася вясёлая мяцель,
Прабудзіўся, ў поле кінуўся Падвей.
Ў галаву яму ударыў сьнежны хмель, —
І ня змог ён буйнай радасьці сваей.

Пляша, скача. Сьнег зрываецца, ляціць,
Веюць ў полі сьнегавыя рукава,
А Падвей нясецца, кружыцца, гудзіць,
Запявае, удалая галава!

Рвецца белы, рвецца, трэплецца насоў,
Разьляцелісь яго кудры-валасы,
З трэскам падаюць галіны ад кустоў,
Енчаць, плачуць на раздольлі галасы.

Доўга, доўга будзе цешыцца Падвей!
Калі-ж зваліць хмель ў пуховую пасьцель, —
Белы сьнег яго схавае між палей,
Замяцець, уложыць буйная мяцель.

1909.

Увагі

[правіць]

15. Падвей. Верш друкуецца з аўтографу (папка VI, № 17). Напісаны ў 1909 годзе. У аўтографе верш падпісаны — „Максім Крыніца“. Вобраз „падвея“ паўтараецца ў вершы „Завіруха“ (№ 135).

9„насоў“ — аўтарскі новатвор.
6„рукава“ пакінута для рыфмы з словам „галава“.
Русіцызм: 5 — „пляша“.