Ошыдоры
← О-Тэі | Ошыдоры Народная казка 1923 год Крыніца: Часопіс «Крывіч», № 1, чэрвень 1923 г., б. 10-11 |
Пахаваная тайна → |
Ошыдоры.
З давён даўна „ошыдоры“, гатунак дзікіх качак, уважаліся на Усходзе прыкладам сужэнскае прывязаннасьці.
Аб ошыдоры істнуе гэткае апавяданьне: У ваколіцах Тамура-Но-Го, ў прывінцыі Мутсу, жыў лавец Санджо.
Раз пашоў ён на ўловы. Але дзень мінуў і ён не забіў ніякай дзічыны. Калі вяртаўся назад і пераежджаў рэчку ў мясцовасьці Акануме, пабачыў плаваючых пару ошыдораў.
Грэх забіваць ошыдоры, але Санджо быў гэткі галодны, што адважыўся ў іх выстраліць. Страла трапіла ў самца. Саміца-ж схавалася на другім беразе ў чароце. Санджо забраў з сабою забітага птаха і дома сьпёк на вячэру.
Ноччу прысьніўся яму страшны сон. Бытцам у яго сьвятліцу увайшла пекная маладзіца і падышоўшы да пасьцелі залілася сьлязмі. Яна так рэўна плакала, што Санджу здавалася бытцам яго сэрца рвецца на часьці.
І маладзіца сказала яму:
Зашто-ж ты яго забіў? Чым ён табе правініўся? Мы-ж былі так шчасьлівы ў нашым родным Акануме, а ты нас разлучыў! Што ён благога табе зрабіў? Ці разумееш, што ты зрабіў? Не, ты ня ведаеш, якое гэна страшное… Ты забіў ня толькі яго, але такжа мяне, бо без яго мне годзі жыць… Я прышла сюды толькі таму, каб табе гэта сказаць…
І яна ізноў заплакала так жаласьліва, што лавец ледзь вытрымаў ад болесьці. Яе дрыжачыя вусны-прашапталі во гэты словы:
Ледзьве стала зьмеркаці |
— Ты ня ведаеш, ты ня ведаеш, што ты зрабіў! Але, заўтра, калі прыдзеш ў Аканум, ты пабачыш і зразумееш…
І зьнікла няўдзержна плачучы.
Рана прабудзіўся Санджо, ўспомніў сон і доўга аб ім думаў. Ён прыпомніў словы: „але заўтра, калі прыдзеш ў Аканум ты побачыш і зразумееш“.… І ён пашоў ў Аканум, каб пераканацца ці сон яго меў якое значэньне.
Калі прышоў да берага ракі, ён пабачыў самачку ошыдоры, якая адна плавала па вадзе. У гэты момант і яна яго пабачыла. Але замест уцякаць, яна падплыла да яго яшчэ бліжэй, ня спускаючы з яго вачэй. Нараз спынілася, дзюбай раздзерла сабе грудзі і сканала ў яго на вачах.
Гэта так парушыла Санджо, што ён абгаліў сабе галаву і стаўся манахам.
Арыгінал: | Гэты твор быў апублікаваны да 1 студзеня 1929 года і знаходзіцца ў грамадскім набытку ўва ўсім свеце, бо аўтар памёр, прынамсі 100 гадоў таму. |
---|---|
Пераклад: | Гэты твор быў апублікаваны да 1 студзеня 1929 года і знаходзіцца ў грамадскім набытку ўва ўсім свеце, бо аўтар памёр, прынамсі 100 гадоў таму. |