Перайсці да зместу

Варта (1918)/Неміга і Менск

З пляцоўкі Вікікрыніцы
(Пасля перасылкі з Няміга і Менск)
Ай-Кітаб-Кіцёп Неміга і Менск
Гістарычная праца
Аўтар: Рамуальд Зямкевіч
Кастрычнік 1918 году
Аб дзяржаўным будоўніцтве

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Гісторыя нашай бацькаушчыны.

Неміга і Менск.

Стацця гісторыка Рамана Суніцы.

Паміж пытаньнямі з дагістарычнай геаграфіі нашае Беларусі, якіе ні раз ужо паднімаліся, ёсьць адно, над выясьненням катораго, дзеля нідахвата пісьменных гістарычных данных, бэзрэзультатна працавало шмат вучоных. Маем тутака на думцы Немігу, гэтую слаўную рэку Немігу, на каторай калісьці адбылася знаменітая бітва Ярославічоў з Усеславам Полацкім, так ярка адмалёвана аутарам «Слова аб палку Ігорэвым».

Імя гэтай Немігі ужо даўно звязывалася з імям горада Менска. Летапісец, паведаючы пад 1067 годам аб ваенных падзеях, якія закончыліся названай бітвай, успамінаючы аб Менску называець і Немігу: ..... „си же братья (Ярославічы) взяша Менеск, исѣкоша мужи, а жены и дѣти взяша на щиты, поидоша къ Немизѣ, и Всеславъ поиде противу“.

Разгледаючы даннае свідзецельства аб Немізе, якое трэба сказаць, ёсць едзіным у летапісі, вучоные муселі затрымацца на думцы аб вялікай яе геаграфічнай блізкасьці да горада Менска: дашэдшыя жэ да нас назвы «Неміга», як ручаёк у цяперашнім Менску, так і вуліца, па каторай ён цячэ, прывадзілі нікаторых да перакананьня, што гэты ручаёк і ёсць гістарычная Неміга.

Аднака адзін агульны пагляд на мейсца, гдзе павінна бы быць Неміга, прыняты ня быў: гісторыкі, асабліва расейскія, разыйшліся у дагадках. Адны — як Татішчэў, Карамзін, Арцыбашэў упэўнялі, што Неміга ні што іншае, адно Неман; другіе — як Неволін, Надеждін прынімалі, што Немігу трэба шукаць на поўнач ад Менска — па іх дагадкам гэта — Немоніца каля Барысава; або Немойка каля Сенна. Нарэшце Барсоў у сваіх «Очеркахъ русской исторической географіи» залічае да аднаго і старажытную Немігу і такіж ручаёк у Менску. Польскія гісторыкі, якія асновываліся на традыціях, заусёды прызнавалі Немігу у Менску за тую самую слаўную Немігу, каторая успамінаецца у летапісях. Праўда, польскія вучоныя бралі свае весткі са старых польскіх хронік, рукапісоў і кніжак, як, напрыклад, Нарбут, Крашэўскі, Сырокомля; за імі трымаўся гэтаго справядліваго пагляду і Адам Кіркор. Як ні як большая частка расейскіх гісторыкоў больш склонна шукаць Немігу не у Менску, а далёка за ім. Прычынай гэтаго было толькі ададно перакананьне, што сучасны ручаёк Неміга ні мог быць у старых часах больш ці меньш вялікай рэчкай. Другой прычынай, дзеля каторай і трэба было сумлевацца ці старая Неміга і сучасная Неміга адно і тое самае, было паясненьне, каторае з вышэй прыведзенаго намі атрыўка летапісі, выводзіць прафэссар Доўнар-Запольскі. Ен каже,


Стары Менск.

(Минскъ-Бѣлорусскій, Минскъ-Губернскій или Минскъ-Литовскій).

Высокі Рынак, цяпера-жа так завомая «Соборная Площадь». У часе Расейскай Рэвалюцыі гэта часць места называлася «Пляцам Волі». Па левай руцэ перэд катэдрай старасьвеці дом, у апошніе часы перэроблены. У гэтым домі за апошние поутара года адбывалися найважнейшые беларускіе сходы. Да Рэвалюцыі дом гэты называуся «домам Губэрнатора», цяпера-ка ен вядомы пад назвай «дом Рады».

Сфатаграфовано з акварэлі канца XVIII сталецця. Прыватная власьнасьць


што, «каліб Неміга была у Менску, дык Ізяславічы ужо былі бы на ёй і ім ні трэба было б ісьці «къ Немизѣ»; а дзеля таго, што цяперэшняя Неміга знаходзіцца у цэнтры стараго Менска, дык войска заняло бы яе пры аблозе Менска». Гэта вялікая абмылка, бо стары Менск ні меў у сваіх граніцах Немігі. Невялікі, калі параўнаць яго з пазьнейшымі размерамі, быў ён толькі апаясаны Немігай, каторая як мы ужо казалі, была натуральным яго рвом. Апроч гэтаго трэба помніць, што мейсцэ, па катораму цякла Неміга, цяпер зусім ні тое, што калісьці было. У пачатку XIX сталецьця памешчык з ваколіц Менска, Чарноцкі, праз катораго маёнтак праплывала Неміга, перакапаў невялічкі узгорак і скіраваў русло рэчкі у другую старану, а усё гэта дзеля таго, каб дастаць больш вады для млына, збудаванаго пры хфальварку; апроч гэтага прасек гацьцю старае русло рэчкі.

Неміга пачынаецца у палуднёва заходняй старане Менска, каля Медвежына, затым цячэ у кірунку паўночна-усходнім і праплыўшы паміж узгоркамі уплывае у Свіслач. З гэтаго і відаць, што Менск з палуднёва-усходняй і палуднёвай старон зусім не акружэны Немігай. Гэтак і было даўней.

Вось апошняе і ненарокам прыводзіць нас да думкі, што Ізяславічы аблегалі Менск як раз з палудня: дзеля таго, што тут ні было вадзянай перэграды, Менск і быў найбольш даступным з гэтай стараны. Таму у часе аблогі Неміга, пэўней за усё, была свабоднай ад аблегаючых яе войскаў, у кожным разі у глаўнай яе часьці.

Пасьля узяцьця Менска, Ізяславічы, як паведае летапіс, забілі яго абаронцаў; жонак і дзяцей аддалі сваім воям — дружыннікам. Як відаць гнеў Ізяславічоў ні зачапіў будынін Менска — ні яго унутрэнных забудоў, ні яго сьцен, — іначэй летапіс успомніў бы аб гэтым. А раз сьцены кругом былі цэлымі, дык проста за усё дапусціць, што Ізяславічы выйшлі з Менска такой жэ самай дарогай, якой і уварваліся ў яго — праз вароты або праз пралом з палудня. Гэткім чынам, пакінуўшы Менск, Ізяславічы ізноў такі знайходзіліся, хаця і нідалёка ад Немігі, але не на ёй; далейшым іх рухам было кіраваньне да рэкі, аб чым летапіс кажэ: «поидоша къ Немизѣ».

Праўда, тутака можна выклікаць і суперэчкі. Судзячы павэдлуг летапісу, узяцьце Менска адбылося ні пазьней 3 марца, калі Неміга магла замёрзнуць і, само сабою разумеецца, можна было зрабіць аблогу Менска з усіх старон. Але, калі-б гэта так было, калі дапусьціць моцнасць лёду дастатачную для вытрыманьня цяжкасьці нападаючых у такі досць ужо, як ні як, цёплы месяц, дык усётакі выходзіць пытанне: ці зручна агулам было карыстацца Ізяславічам гэтакім спосабам аблогі, займаючы водную паверхнасць рову ды паставіўшы сябе гэтым самым у вельмі нядобрыя варункі у параўнаньні з непрыяцелям, па старане якога былі узгоркі і высокія сцены.

Другая нязгоднасць датычэ вялічыні старажытнае Немігі. Гледзючы на цяперэшную Немігу, міма волі прыходзіцца ні верыць яе славі. Брудная, напоўвысахшая канава, поўная уселякай нечыстаты, вузкая і нікчэмная па свайму выгляду, Ці магла яна восем з лішкам сталецьцяў таму назад быць моцнай і пэўнай апораю Менска. Ці магла яна быць вартай успаміну у летапісе? Скэптычны розум ня толькі у факце успаміна у летяпісі імяні Немігі бачыць довад, які ня йдзе у карысьць сучаснай Немізе; ня мог жэ ніяк летапісец пісаць аб нейкім там марным ручайку. Адсюль і вывад, што старажытная Неміга — адна з рэк дастаточна захаваўшыхся да нашаго часу (Нёман, Немоніца і др.). Але у гэтым вывадзе крыецца вялізарная абмылка.

Ні кажучы ужо аб тым, што адзін факт бітвы ды пры тым, гэткай знаменітай бітвы рабіў імя Немігі, хоць бы яна была і вельмі маленькай, дастойным успаміну, — трэба заўважыць, што праз 800 гадоў магла яна зменшыцца у вельмі много раз. Прымерам другія доплывы Свіслачы, якія успамінаюцца у актах XVI—XVII сталецьцяў за дастаточна поўнаводныя рэчкі, у цяперэшні мамэнт амаль зусім счэзлі, а у кожным разе, ня больш за Немігу. Такая, напрыклад, рэчка Перэспа, якая дала назву цэлай часьці горада, цяпер выяўляе з сябе толькі сухое русло. Аднака у 1592 гаду стаялі на гэтай рэчцы два млыны, для каторых, каб іх пусціць у ход, трэба было многа вады[1].

Бяручы пад увагу высыханне нашых рэк, каторае пачалося з высекання лясоў і у апошні час ідзе вельмі шпарка, мы, без баязні нарушыць праўду, можэм прэдставіць сабе абраз старажытнай Немігі як рэчку, аднака досыць шырокую і глыбокую.

Што жэ датычэ доўгасьці старажытнае Немігі дык яна зусім дастатачна, каб даць можнасьць варожым князям выпрабаваць сваю сілу на яе берагох.

Прагледзеўшы русло сучаснае Немігі мы прыйшлі да перакананьня, што яна ні толькі ні знаходзілася калісьці у граніцах стараго горада, але і у сучасным сваім выглядзе бярэць пачатак далёка за яго граніцамі. Пачыняючыся у ваколіцах вакзала Маскоўска-Брэстскай чугункі, які знаходзіцца у канцы сучаснаго Менска, цягнецца Неміга агулам вярсты тры, заховываючы пры гэтым усходні кірунак. Ясна, у старажытнасьці, у канцы XI сталецьця яна была больш даўжэйшай чым цяпер.

Вось дзеля таго, калі нават вайска Ізяславічаў, як кажэ прафесар Доўнар-Запольскі, пачаткова і занімалі Немігу, дык выражэнне летапіса «пойдоша къ Немизѣ» можна тлумачыць ня толькі як паваротны іх марш да ніжняе, апаясываючай Менск часьці рэкі, але так-жа — да сярэдняй і верхняй часьцей, каторыя знаходзіліся ад горада на дзьве-тры вярсты.

У адказ на рух Ярославічоў, Усеслаў, як кажэ летапіс, «пойде противу».

Як вядома падзеі ішлі гэткім чынам. С пачатку Усеслаў пашоў на Ноўгарад, што і вызвала паход Ізяславічоў на Менск. Усеслаў у той час узяў Ноўгарад — «зая Новгородъ», як кажэ летапісец. Пасля гэтаго, як здаецца, дайшла да яго вестка аб аблозе Менска. Прыдаючы важнае значэньня гэтаму пагранічнаму гораду, князь — чараўнік, каторы удзіўляў сучасных сваёй шпаркасьцю, аб каторым песьняр «Слова аб палку Ігорэвым» кажэ, што «тъй клюками подпръся о конѣ и скочи къ граду Кыеву дотчеся стружіемъ злата стола Кіевскаго, скочи отъ нихъ лютымъ звѣремъ въ плъночи изъ Бѣляграда, обѣсися синѣ мглѣ, утрѣ же вознзи стрикусы, отвори врата Новуграду, расшибе славу Ярославу», — гэты князь зараз жэ кідаецца на ратунак Менска з вялікай энэргіяй. «Скочи влъкомъ до Немиги съ Дудутокъ» — паведае песьняр «Слова».

Як відаць у момэнт атрыманьня весткі аб аблозе Менска Усеслаў знаходзіўся ужо зусім нідалёка ад яго.

Прафесар Доўнар-Запольскі пішэ, што Дудуткі „трэба была бы шукаць на поўнач ад Менска, каля Полацка, гдзе, як у цэнтры княжэства, Усеслаў, мабыць, збіраў дружыну, с каторай і пайшоў проціў Ізяславічоў“. Адтуль ён мог у кароткім часе дабрацца да горада і памагчы абложенным, якія, як кажэ летапісец, „затворишася во градѣ“, лічучы, як здаецца, пры гэткай перавазе сіл непрыяцелёў, больш на помач са стараны, чымсі на свае уласныя сілы.

Нам жэ здаецца, што Дудуткі трэба шукаць не на поўнач ад Менска, а як раз наадварот. Ужо расейскі вучоны Арцыбашеў і наш Адам Кіркор лічаць, што Дудуткі — гэта маленькае мястэчка Дудзічы у Ігуменшчыне. Знаходзяцца Дудзічы у 42 вярстах ад Менска над рэчкай Птыч. Цяпер з‘яўляецца пытаньне, якім спосабам князь Усеслаў мог з Полацка ідучы апыніцца на поўдзень ад Менска у Дудзічах? Пытаньне гэтае вельмі лёгка растлумачыць, калі глянуць на карту. Трудна дапусьціць каб у тые часы ішоў гасьцінец з Полацка у Менск: на гэтай дарозі былі адны непрахадныя лясы і балоты. Як мы ужо ведаем у той час гасьцінцам служыла толькі водная дарога праз рэкі. І вось Усеслаў не іначай мог папасьць У Менск як праз водную дарогу: Дзьвіна, Дняпро, Прыпяць, Птыч, Свіслач, Неміга. А што ён знайшоўся с заду войскаў Ізяславічоў — дык гэта адпаведала пэўне і сучаснай ваеннай стратэгіі. Як вядома менчанам ні удалося утрымацца да прыхода Усеслава. Ня гледзячы на усю шпаркасьць Полацкаго князя, Менск быў ужо узяты, калі князь прыйшоў. Але і непрыяцель ні здалеў яшчэ адыйсьці далёка ад горада. Адсюль ясна, што Немігай, на каторай «бысть сѣча зла», можэ быць толькі гэтая невялічкая рэчка, каторая у Менску уплывае у Свіслач і каторая, хоць і у нікчэмным стані, але дайшла да нас і больш за усё адпаведае гісторыі павэдлуг імяні і уселякіх данных. Цяпер у Менску на мейсцы гдзе плывець Неміга цягнецца вуліца называемая Немігскай, пад каторай ёсць закрыты канал і толькі пад вясну, калі вада збіраецца с тапнеўшаго сьнегу, прарываецца Неміга праз усыпаную гаць і, плывучы даўным сваім руслам, залівае цэлую вуліцу і рыбны рынак, а плывучы даляй увакруг гары, гдзе некалісь стаяў замак, праз, гэтак называнае, татарская балота уплывае у Свіслач. На гэтым балоце, якое ляжыць паміж замкам, татарскай ваколіцай, рэчкай Свіслачай і Замковай вуліцай, стаяла некалісь, як апаведае легенда, вельмі старажытная царква, цяпер жэ знаходзяцца на гэтым мейсцы толькі разваліны і камні. Спатыкаюцца тамака, хоць вельмі рэдка, на гэтым мейсцы, вялізарныя яшчаркі, падобныя з выгляду да кракадзілаў. У 1885 гаду татарскія дзеці пабачылі гэткую яшчарку, аб чым даведаўшыся старшыя забілі яе. Цікавая гэтая яшчарка даўжыні 1½ стапы была захована у спірце праз тагочаснаго дырэктара менскай рэальнай школы пана І. Самойло.

Разбіраючы склад слова «Неміга» мы павінны прыйсьці да пераканання, што яно не славянскаго корня. Аўторы гістарычнаго нарыса Беларусі у зборніку «Россія» (пад рэд. В. Семенова) кажуць: «Факт фінскіх сяліб у нікаторых мейсцох Беларусі даказываецца гэтым, што названьня рэкаў, вазёраў паясняюць з фінскае мовы з суфіксамі ва, Ма, га, ра, са, ша, за». Такім чынам рэка Неміга атрымала сваю назву яшчэ у глыбокай старажытнасьці, калі у ваколіцах Менска знаходзіліся фінскія сялібы. У гэтым можна бачыць новыя даказы у карысьць вялікаго размера Немігі у старажытнасьці: дробныя і незначныя рэкі звычайна аставаліся калісьці без назваў.

Ня гледзячы на сучасны мізэрны выгляд Немігі, слава яе астанецца; на ёй калісьці нашыя прэдкі «снапы стлалі галавамі, малацілі цэпамі харалужнымі, на таку жывот клалі, веялі душу ад цела»; гэтая Неміга аб каторай песьняр „Слова аб палку Ігорэвым» пішэ, што крывавые берагі яе «не бологом бяхуть посѣяни, посѣяни костьми руснацкихъ сыновъ» астанецца у памяці і не перастане цікавіць і будучыя пакалення нашаго народу.

Раман Суніца.
М. МЕНСК.


  1. Ад гэтых млыноу дайшла да нашаго часу зямляная гаць, па вялічыні каторай мы і можэм судзіць аб вялічыні возера перад ею, а значыць і аб дастатачных размерах рэчкі, якая яго напоўняла.