Ночка маразяная…
Выгляд
← Маіх радасцяў лісце спадае… | Ночка маразяная… Верш Аўтар: Уладзімір Жылка Крыніца: Вершы. Паэмы. Крытыка. — 2016 |
На жвіровыя ставіў я карты… → |
* * *
Ночка маразяная,
Пад нагой сняжок.
Да цябе, няжданая,
Я прыйду здалёк.
І рукою, белая,
Стукну пад акном,
Гордая і смелая,
Увайду ў твой дом.
І цябе, слухмянага,
Павяду упроч,
Ад завеі п’янага,
Скрозь глухую ноч.
(?)