Перайсці да зместу

Новы шлях (1933)/1934/6/Трымаймася горда

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Уздым волі Трымаймася горда
Верш
Аўтар: Уладзіслаў Казлоўскі
1934 год
Крыніца: Часопіс «Новы шлях», № 6 (8) ад 10.IX.1934 г., б. 5
Наш шлях — змаганьне
Іншыя публікацыі гэтага твора: Трымаймася горда.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!





Трымаймася горда


Як сіла варожа
Н нас пачне зьвягу
І путы наложа
На нашу адвагу,
І сьцісьне нас крыўдай
Балюча і цьвёрда —
Трымаймася горда.

Калі вораг рукі
Нам сьцісьне ў кайданы
І кату на мукі
Мы будзем адданы;
Захоча зламаць нас
Усіх злыдняў орда —
Трымаймася горда.

Калі сьмерць загляне
Нам страхам у вочы
І клікаць нас стане
Да вечнае ночы;
Калі капцюрамі
Усьцісьне нас цьвёрда —
Трымаймася горда.


Казлоўшчык