Не я пяю — народ Божы…

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Jump to navigation Jump to search
***Не я пяю — народ Божы…
Верш
Аўтар: Уладзіслаў Сыракомля
Пераклад: Янка Лучына
Крыніца: Сыракомля, Уладзіслаў. Выбраныя творы [вершы, гутаркі, проза] / Уладзіслаў Сыракомля. — Мінск : Кнігазбор, 2006. — 526 с., 1 л. партр.
Твор з’яўляецца перакладам урыўку з вершу Сыракомлі «Nie ja śpiewam». Доўгі час прыпісваўся самому Янку Лучыну.


Не я пяю — народ Божы
Даў мне ў песні лад прыгожы,
Бо на сэрцы маю путы
І з народам імі скуты.

З ім я зліўся з добрай волі,
Чы то ў долі, чы ў нядолі,
Чы гдзе гора абзавецца,
Як асіна, грудзь трасецца.

Чы пра радасць чую весці,
Усё ў грудзь хаваю гдзесьці.
Мне гаворыць вёска, хата,
Мне гаворыць сэрца брата,

Рад збіраю, што пачую,
У грудзі сваёй нашу я,
Аж, як траўка на кургане,
Яно ўзыдзе — песняй стане.