Перайсці да зместу

На чужыне (Ластоўскі)

З пляцоўкі Вікікрыніцы
На оды Горація На чужыне
Верш
Аўтар: Вацлаў Ластоўскі
1923 год
Крыніца: Часопіс «Крывіч», № 4, верасень-кастрычнік 1923 г., б. 2-3
Песьня аб князю Вітаўце
Назва ў зьмесьце: На чужыне

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




На Чужыне.

(З народных матываў).

Зайшоў, забрыў бел-малойчык
у чужу, пастылую
чужыначку,
бусурмацкую краіначку.
Налілі-падалі бел-малойчыку
тры чары паўненькія,
ўсе тры раўненькія:
а ў першай чары
туга пякуча,
а ў другой чары
сьлёзы гаручы,
а ў трэйцяй чары
забудзь гаюча!
— „Выпій, выпій бел-малойча
тры чары паўненькія;
выпій, выпій ты, малойча, ўсё тры раўненькія…
— „Хоць я іх і выпью
я пьяны ня буду,
а родну старонку
павек не забуду;
хоць я іх і выпью —
з ножак не звалюся,
хоць на Божу пасьцельку
дамоў я вярнуся“…
Гэй,
Старана мая староначка!
Не магу цябе прызабыціся
і ў ночы сплючы, і ў дзень ходзячы:
а я ў ночы сплю ды ня высплюся,
а я ў дзень хаджу — прызамысьлюся…


Гэты твор знаходзіцца ў грамадскім набытку ў краінах, дзе тэрмін аховы аўтарскага права на твор складае 70 гадоў або менш.

Абразок папярэджаньня
Гэты твор не абавязкова ў грамадскім набытку ў ЗША, калі ён быў апублікаваны там цягам 1927—1964 гадоў.