Перайсці да зместу

На ростані (1924)/III/Скажы

З пляцоўкі Вікікрыніцы
⁂ Зацьвілі твае вочы Скажы
Верш
Аўтар: Уладзімір Жылка
1924 год
Я кахаў
Іншыя публікацыі гэтага твора: Скажы.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




СКАЖЫ!

Гэтых вочак ясны сьвет,
Постаць і аблічча —
Ах, зрабілі, што ня сьлед:
Мучаць, вабяць, клічуць.

Як русалка, ўся яна
Пераменна, квола:
Вось зіяе, як вясна,
Раптам — невясёла.

Часам гутарку зачне,
Ці пяе нясьпехам,
Потым гляне на мяне
І абдорыць сьмехам.

Яе-ж погляд, яе сьмех…
Дзе ад іх мне дзецца?
Любіць сэрца… як на грэх,
Птушкай б‘ецца ў клетцы,

Чую, кажа: — не блажы,
Пакінь, міла, кпіны.
Калі любіш, дык скажы,
А ня муч хлапчыны!