Перайсці да зместу

На ростані (1924)/I/Я — грамнічная сьвечка

З пляцоўкі Вікікрыніцы
⁂ Люблю, ня знаючы пуціны ⁂ Я — грамнічная сьвечка
Верш
Аўтар: Уладзімір Жылка
1924 год
⁂ Дарма, што значны раны
Іншыя публікацыі гэтага твора: Я — грамнічная сьвечка прад Богам…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!





∗          ∗

Я — грамнічная сьвечка прад Богам.
Ціхай, ціхай згараю малітвай
За блакітную к небу дарогу,
За ўзрунелыя зелена рытвы.

Усемагутны! вось сэрца паэты —
За народ Твой Крывіцкі ахвяра!
Дым кадзільны — жар вершаў — прад сьветам
Узнашу да Цябе па-над хмары.

Мы абвеяны злой сухавеяй,
І балот душыць ліпкая плесьня,
І дарма зацьвіталі надзеяй,
І дарма сьнілі сны на прадвесьні.

Ў бездарожжы зблудзілі глыбока,
Пацямнеў цёмны шлях наш цярновы…
Не адмоў нам паслаці прарока
З цьвёрдай верай і словам агнёвым!

Цішу досьвіткаў цьмяных
Абуджаю жальбою вялікай:
Расчашы Ты сівізну туману,
Празіяй жывотворным Аблікам!

Да Цябе уздыхаюць са мною
Капытом здратаваныя нівы,
На аблогах — бадыльнік з лазою
І чарот па-над ставам шумлівы;

Уздыхае кароўка-худоба,
І авечка на голым папары,
І каняка схіляе з жалобай
Галаву пад нязьмерным ціжарам.

Узгляніся!.. Злітуйся над ніцым!..
Маё гора усёды, усёды:
Мае сьлёзы — ў дажджох навальніцы,
Мае енкі — у стогне народу.

І туга мая — з ветрам на полі,
Мая смага — гаючай крыніцы: —
Няхай будзе і праўда, і воля,
Твая Воля на роднай зямліцы!