Перайсці да зместу

На паняволеных гонях (1928)/Праталіна

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Ленін Праталіна
Верш
Аўтар: Леапольд Родзевіч
1928 год
Батрачка

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ПРАТАЛІНА

Запрапасьціў ад вясны
Юр‘я цюхцялей,
Запрапасьціў ён ключы
Ды ўсе залатыя.
Вёска ў крык: „Ай-яй-ей,
Зьелі адсып семянны,
Пуні то-ж пустыя“.
І з авечкамі бяда.
Пусьціш к вадапою,
Расплывуцца, бы вада,
У хлеў ні нагою.
Стаднік Буры трацячок,
Хоць быў рад саломе,
Да Субосі ялаўкі
Загарадку ломе.
Род пчаліны у вульлі
Шумна мітынгуе!
Завірухі загулі
І мароз ваюе.
Селянін гаруе.
Хмар хмарней, чарней ральлі
Па суседзях стогне:
— Ці вясну дажджом калі?
А суседзі — Ох, не!
На гумно ў лес ідзе:
„Лыжак пяць заціркі дзе,
Дзе дабыць малым“.
І крык роспачы гудзе
Громам веснавым.
І ад крыўды сьлязіна
Брылянціста і пякуча.
Хоць адна была яна
Ды ня змог мароз траскучы.
А прабіўшы сьнег сьляза
Землю ўскалыхнула,
Крыўду мілага дзіця
З болем маць пачула.
............
Гэй! Гура! Ай-ю-га! Трах! Ох!
Вось і па моцных дзьвярох:
Ледзяныя запоры — грузалкі.
Пырснуў сьветам усход яснапалкі.
З рэволюцыйным парадам
Праз парог вадаспадам
Рух наступае,
Перамагае
Прашкоды к маю
Друзгоча на дрэнь
Халодныя люстры.
А злы, як зьмей,
Бы вар — кіпень,
Як полымя шустры.
— Шатруй,
вей,
пей!
...........
Кужалем ўслалі дарожку,
Каб не збалоціла ножку
Вольная нам вясна-краля.
Вербамі, песьняй віталі.
Вышаў і Юр‘я з ключамі.
— Як, без мяне? Самапраўна?!
„Цыц, мы і самі з вусамі.
„Бачыш нашліся як спраўна
„Адмычкі твае залатыя.
„Дай выкуем з іх мы званочкі,
„Цяляткам завесім на шыі.
„А не, — марш адгэтуль у прочкі.
І Юр‘я празваны галодным
Бы шоўк той зрабіўся лагодным.
(Знаць нават нябеснай уставай
Прызнана учынкам нягодным
Пярэчыць красе малажавай).
Дык юр заюрыў гэтым Юр‘ем
Нябёсам ён кінуў: А чур вам!
І ў шумна — вясёлым патоку
Расстаяў і зьнік з відавоку.
............
Дык вось чаму сонейка мілае
Разгнязьдзілася шумнай квактухай
У праталіне, дзе кволакрылы
Матылёк жджэ канца завірухаў.
Ах, кругом то ня сьнег, ма‘ быць грэчка
А праталіна гэта гнязьдзечка,
Дзе жыцьцё, бы сасун той, бы жэўжык,
Распавілася з мулкіх пялюшак,
Амбарасаў ніякіх ня меўшы
Сквапна ручкі к вясьне працягае,
Каб квяцістых дабыць пабрындушак.
А пяшчот, і шчадрот колькі можа,
І мядовай сыты колькі мае
Дасьць прырода, чый воблік прыгожы
Там прыгоршняй красу расьсевае.