На паняволеных гонях (1928)/Ленін

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Калісь на сонца… Ленін
Верш
Аўтар: Леапольд Родзевіч
1928 год
Праталіна

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Ленін — бацька ўсіх працоўных
Ленін — наш чырвоны спас.
Ленін — правадыр галоўны
Да пабед павёў ён нас.
Ленін сеўбіт знамяніты
Слоў працоўнай беднаты.
Праца ўсходзе пладавіта
Надзвычайнай пекнаты.
Ленін выпалаў зямельку,
Бы той рупны гаспадар
З дрэнства-зельля удаленька,
Жыў якім і бог і цар.
Распарушыў скрытых юдаў,
Жывадзёраў, Калчакоў;
Разагнаў сьвятых і цуды,
Аман ім на век вякоў.
Для сялян і для рабочых
Шлях змаганьня даў адзін.
Імя „Ленін“ іх ядноча
І працоўных ўсіх краін.
Ленін дуж, бо разам з намі,
Пабядзім мы разам з ім.
Уладу ў сьвеце возьмем самі,
Хто нічым быў стане ўсім.