Перайсці да зместу

На паняволеных гонях (1928)/Вайна вайне

З пляцоўкі Вікікрыніцы
⁂ (Згінуў час…) Вайна вайне
Верш
Аўтар: Леапольд Родзевіч
1928 год
Вынясьлі раз пастанову
Іншыя публікацыі гэтага твора: Вайна вайне (Родзевіч).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ВАЙНА ВАЙНЕ.

(Песьня інваліда).

Вайна сьмяротным рухам-махам
Куе працоўным кайданы.
Апалены крывавым жахам
Рву путы вашыя паны,
З вайны жывяцца і сыцеюць
Паны, ваўкі і груганьнё.
Ад нас крыжы магіл гусьцеюць,
Нас душыць голад, насланьнё.
Вайна, што цюрмы для народаў
Будуе нашай цемнатой,
Мне сьцёрла цела і уроду
Сваёй жалезнаю пятой.
Сабе ня міл, людзям дакука.
Скрып кастыля, то крык душы.
Грызе боль, гора, смокча мука…
Эх, што тут сьлёзна мне тужыць!
Надыйдзе час — ён ня мінучы:
Аб‘явім мы вайну вайне.
Тады і мой кастыль скрыпучы
Па карку панскім разане.
За кроў мільёнаў, за пажары,
За крыўду чорную калек
Чырвонай помстай, так ударым,
Што прахам зойдзе панства, зьдзек.