Перайсці да зместу

На паняволеных гонях (1928)/Вынясьлі раз пастанову

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Вайна вайне Вынясьлі раз пастанову
Верш
Аўтар: Леапольд Родзевіч
1928 год
Развага

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ВЫНЯСЬЛІ РАЗ ПАСТАНОВУ

Вынясьлі раз пастанову
Даць святочную абнову
Для батрачкі-Беларусі:
Апраналі так і гэтак
На манер яе суседак
То завяліка, то душыць.
Клікнулі краўцоў з усходу —
Навярнула іх з заходу.
Дагадзіць ніхто ня можа.
Ўрэшце ніваю-тканінай
Беларусь-красу дзяўчыну
Селянін сам апрыгожыў:
Зноў рашылі дабрадзеі
Выдаць замуж нашу жнею
За багатага суседа.
Панічы таўкліся хмарай,
А працоўніца ім жара:
— Не пайду за дармаеда.
І купец-брухач з усходу,
Шляхціц-махціц аж з заходу
Хвігу зьелі такжа жвава.
Бо рабочы быў ёй мілы;
З ім на век саюз зрабіла
Дзеля шчасьця, добрай cлавы.