Нашы дні (1937)/Правадыру народаў

З пляцоўкі Вікікрыніцы
У майскія дні Правадыру народаў
Верш
Аўтар: Якуб Колас
1937 год
Гераічнай Іспаніі
Іншыя публікацыі гэтага твора: Правадыру народаў (Выйшлі мы ў прасторы…).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ПРАВАДЫРУ НАРОДАЎ

Вышлі мы ў прасторы
Праз імжу, туманы,
Праз крывавы жах.
Сокал ясназоры,
Генія абраннік,
Сталін, ты — наш сцяг!

Праз гады-сталецці
Марылі аб шчасці
Людзі ўсіх краін.
Але толькі ў свеце
К шчасцю шлях пракласці
Здолеў ты адзін.

Я гляджу ў здзіўленні
З радасцю паэта
На наш творчы ўзлёт.
У вянку праменняў,
Любасцю сагрэты,
Ты вядзеш народ.

І з твае дарогі
Саступаюць горы,
Ледзяны прыбой.
Песня перамогі
На зямлі, на моры —
Спадарожнік твой.

Цьмее дзень ўчарашні,
Точыць на нас зубы
Злы фашыст-вампір.
Але нам не страшна,
Бо ты з намі, любы,
Мудры правадыр.

Вышлі мы ў прасторы
Праз дымы, туманы,
Не схіліўшы сцяг.
Сокал ясназоры,
Любы наш, каханы,
Ты — наш верны шлях.

Праз гады-сталецці
Марылі аб шчасці
Людзі ўсіх краін.
К шчасцю-ж шлях прымеціў,
К праўдзе шлях пракласці
Здолеў ты адзін.

1936 г.