Нашы дні (1937)/У майскія дні

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Песнярам совецкай зямлі У майскія дні
Верш
Аўтар: Якуб Колас
1937 год
Правадыру народаў
Іншыя публікацыі гэтага твора: У майскія дні (Пеў я песьні колісь…).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




У МАЙСКІЯ ДНІ

Пеў я песні калісь
У журботным тоне
Без пустых прыкрас,
Бо не меў я волі,
Бо быў я ў палоне,
Бо такі быў час.
Ліха тое сёння
Адышло далёка,
Зарасло быллём.
Цёмнае прадонне,
Дзе адчай галёкаў,
Знішчана суздром.
Гляну я навокал
Ды зірну я ў далі —
Шырыня, разгон!
Цешаць маё вока
Сонечныя хвалі
Нашых ясных дзён.
Вольныя разлогі
Без мяжы-граніцы,
Гмах калгасных ніў —
Воля перамогі,
Водблескі зарніцы,
Аб якіх не сніў.
На зямлі раскутай
Веснавым напевам
Носяць шум вятры —
Сказ, нідзе нячуты,
Радасць-неспадзевы,
Новыя дары.
І шуміць мне вецер
Роднае краіны,
Як вяшчун-баян:
„Пройдзе Май па свеце
Зорнаю пуцінай,
Разагнуўшы стан.
Няхай вар‘яцее
Гітлер цемрашалы
І яго хаўрус:
Май вясною вее,
На пагост зімшалы
Сцеле ім абрус!“
Ходзіць вецер долам
Лёгкаю паходкай
І вядзе свой бай:
„Пройдзе май вясёлы
Шумнаю паводкай
Пераможны Май“!
Веснавым напевам
Па зямлі раскутай
Носяць шум вятры:
„Большэвіцкім гневам
Знят ланцуг пакуты, —
Вы — гаспадары!“
Песнямі прывета
Ветру ўтораць далі,
А мы ім у тон:
„Дзякуй вам за гэта,
Партыя і Сталін!
Шчыры вам паклон!“

1936 г.