Нашы дні (1937)/Песня Кастрычніку

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Змітраку Бядулі Песня Кастрычніку
Верш
Аўтар: Якуб Колас
1937 год
Памяці герояў
Іншыя публікацыі гэтага твора: Песьня Кастрычніку (Колас).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ПЕСНЯ КАСТРЫЧНІКУ

Вялік разгон,
Шырок размах
Нястрымнай гулкай хвалі,
Мы ў плынях дзён
Праводзім шлях
У сонечныя далі.

І што ні год
Гучней паток
Імкне пад сцяг чырвоны.
Смялее ўзлёт,
Цвярдзее крок —
Ідуць, ідуць калоны.

Вядзе на бой
Іх наш стратэг,
Маяк наш, слаўны Сталін.
Шуміць гразой
Ён, наш разбег,
Імклівасць творчай хвалі.

Глядзім мы ў даль,
У шыр пуцін
Без страху, без трывогі:
Краіна — сталь,
Акорд машын.
То — песня перамогі.

А ўсцяж граніц
Стаіць скала
Байцоў чырвонай раці,
Агні зарніц
Узрок арла —
Ахова нашай працы.

Прайшла яна
Праз громы, дым
І ворагаў скрышыла.
Вайне — вайна.
Жыві наш Клім,
Наш маршал Варашылаў.

Вялік разгон,
Шырок размах
Імклівай творчай хвалі.
У яснасць дзён
Праложым шлях.
Вядзі-ж нас, мудры Сталін.

24/X 1935 г.