Нашы дні (1937)/Памяці герояў

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Песня Кастрычніку Памяці герояў
Верш
Аўтар: Якуб Колас
1937 год
Комсамолец Май
Іншыя публікацыі гэтага твора: Памяці герояў (Колас).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ПАМЯЦІ ГЕРОЯЎ

Для радасці, шчасця магутнай айчыны,
Дзе яркія зоры зазз‘ялі,
Арлы новай эры снавалі пуціны
У светлыя, вольныя далі.

І зорныя высі былі іх дарогі,
Іх воля цвярдзей ад граніта,
І смерць іх не вырве наш сцяг перамогі,
Хоць сэрца жалобай спавіта.

Мы схілім галовы над свежай магілай,
Дзе прах свой злажылі героі,
І пойдзем іх шляхам з нязломнаю сілай
І сілы айчыны ўтроім.

А памяць аб слаўнай кагорце арлінай,
Што выкаваў геній наш, Сталін,
Запішам у сэрцы, як траур краіны,
Каб нашы патомкі іх зналі.

1935 г.