Нашы дні (1937)/Комсамолец Май

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Памяці герояў Комсамолец Май
Верш
Аўтар: Якуб Колас
1937 год
З дарогі
Іншыя публікацыі гэтага твора: Камсамолец Май.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




КОМСАМОЛЕЦ МАЙ

Ідзе Май у паходы, дазоры,
Пад штандарам чырвоным ідзе
Цераз пушчы, пустэлі і моры,
Нестрыманы нікім і нідзе.

Пераходзіць граніцы, кардоны,
Бо хто-ж можа яго затрымаць,
Калі з ім баявыя калоны,
Пролетарыяў грозная раць?

Ідзе Май ў вясёлкавым зз‘янні —
Буравей, комсамолец-юнак —
І заве ў прамяністае ранне
Разняволенай працы ваяк.

Няхай цёмная сіла шалее,
Хай зубамі скрыгоча шкілет, —
Зацвіце ва ўсім свеце лілея —
Міжнародны наш Май — агняцвет…

Ідзе Май у вясеннім уборы,
Пад агністым штандарам ідзе
У паходы свае, у дазоры
І магутным разводдзем гудзе…

Прывітаем яго мы, як трэба,
І спаткаем яго, як адзін —
Караваем калгаснага хлеба
І сімфоніяй грознай машын.

27/IV 1935 г.