Нашы дні (1937)/«Іскры Ільіча»

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Янку Купалу „Іскры Ільіча“
Верш
Аўтар: Якуб Колас
1937 год
Да тыдня „Беларускай культуры“
Іншыя публікацыі гэтага твора: «Іскры Ільіча» (Колас).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




У пасцельку легла Ганя.
Кончан дзень. Заснуць пара.
Ноч у вычварным каптане
Ціха крадзецца з двара.

І цікуюць зоры з вышкі
Сінявокай грамадой.
А ў Ганусі, у малышкі
Розных думак цэлы рой.

Быў цікавы дзень без меры:
Сонца, яснасць, цеплыня.
А за ўсё лепш — піонеры
І іх забаўкі, гульня.

Скуль іх столькі — дзіва Гані:
Ну як макаў агарод.
І малыя, а ўжо з рання
Правялі ў калгасе сход.

Былі песні, пагулянкі —
Не засне ніяк дзяўча.
А якія ў іх чытанкі,
Кніжкі „Іскры Ільіча“.

Там аповесці, нататкі
Пра звяроў і пра калгас.
А рысункі, а загадкі…
Вось дзе можна бавіць час.

Ціш і сон вакол маўклівы,
А ў Ганусіных вачах
Піонерскі тлум шчаслівы
І іх „Іскры Ільіча“.

1930 г.