Наша Доля (1906)/кірыліца/1/Наш палетак

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Наш палетак
Верш
Аўтар: Цётка
1 верасьня 1906 году
Да чытацелёу
Іншыя публікацыі гэтага твора: Наш палетак.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Наш палетак.


Наш палетак памиж межау,
З-за каторых цвяце збожа;
А наш скравак штось залежау,
Наш загон зысци ня можэ.
Ци то глеба да ничога?
Ци то руки у нас слабые,
Што ня маем й зерня свога,
Што мы ходзим як сляпые?
Глеба чорна, у руках сила,
Тольки нашых гаратаяу
Некасць мара усё звадзила,
Гэн замежы, да выраяў…
Наш сявец не раз там кидау
Залатое, зерне з жмений,
Ён не раз там паёны выдау.
А у нас расли камени.
Наш палётак негараны,
Палынами цвяце нива.
Нука, братцы, кумы, сваты,
Да работы станьма жыва!
Хто гараци добра зможэ,
Хто разоры скоро ладзиць,
Хто шчасливе сее збожа,
Хто гароды добра вадзиць
Жыво, жыво за работу
Без аглядки хто што можэ.
Усе роуны без расчоту
Усих праца будзе згожа!

Мацей Крапиука.