Наша Доля (1906)/кірыліца/1/Да чытацелёу
← Наш палетак | Да чытацелёу Публіцыстыка 1 верасьня 1906 году |
Што будзе? → |
Іншыя публікацыі гэтага твора: Да чытачоў (ананім, 1906). |
Да чытацелёу.
Прачхнуўся з цяжкаго сну народ, падняуся як рэка на вясну за вяликае дзело свабоды и лепшае доли. Тольки з пад стрэхи цёмное хаты мужыка беларуса як дауней, як сотні гадоу таму назад веець холадом магильнаго сну. Там нядоля, цямнота и голад, яго прадауные вороги, звили бабе крэпкое гняздо, разраслися, распладзилися. Бывали таки и гэтакіе минуты у гисторыи апошних гадоу, што прасыпауся и беларус.
Галодны и ціомны, будзіўся ён з цяжкаго сну и дзивавауся, и слухау як з далёкаго свету з усих старон ляцели да яго развалиушаеся хаты радосные весьці, аб зямли, аб свабодзи. И палюбиу йон гэту свабоду, як родное дзиця свае, жыу йою, сниу аб йой у сваих думках и, смутным вокам паглядаючы у закрытае хмарами небо, з далёких старон прызывау яе у свой родны край.
Свабода не прыхадзила.
Але трудна было разстацца з думками аб счасци, и мужык пастанавиу заваеваць гэту свабоду, што у пыл развеяць абецалася царство цямноты, и йшоў йон заваеваць сабе зямлю, што хлебом пшаничным абецалася накармиць яго. И гдзе тольки ступила нага яго — з дымам йшли панские палацы, свисцели нагайки и кули, лилася нявинная кроу, вырастали тысячы магилау…
А свабоды ня было, бо блудзиуся мужык, збивауся з дароги, бо цёмны быу йон, бо цёмна, было кругом.
Усим, хто меу адвагу заглянуць у нашэ жыцціо, сэрцы кроую сплывали гледзячы на усё гэта. И пачали людзи шукаць прычыны нашае нядоли. Шукали у книжкох, пытали у самого жыцця. І усюды быу адзин адказ: „Дайце беларусу такую книжку, каб йон зразумеу, што у йой написана. Тольки книжка, написаная на мови бацькоу яго, патрапиць сноп свету закинуць ў цяжкое жыцціо беларуса, тольки яна патрапиць холад и голад выжануць з мужыцкае хаты, токьки яна пакажэць яму дарогу да лепшае яснейшае доли!“
Мы паслухаля гэтаго голасу — выдаем „Нашу Долю“. Якая будзе яе праграма — згадаць лягко. Писаць яе мы будзем для віоски и будзем бараниць справы віосковых людзёу. Личучы найбольшым нашым ворагом цямноту и бязпрауное палажэнне мужыка, мы обьяуляем вайну усим цёмным силом, каторым дзеля карысци своёй вяликая выгода была трымаць восьмимильённы народ беларусски у нядоли и паневерцы, баламуциць и дурыць яго.
У дзисейшы вялики момэнт, кали усе народы государства Расейскаго, абьявиушы вайну старым парадком, напрагаюць усе свае силы, каб дабицца свабоды и лепшае доли, мы будзем разам з ими.
Цяжская и трудная выпала на «Нашу Долю» работа.
Мы верым, што шчырые прыяцели вяликае народнае справы памогуць нам у гэтай рабоци. Мы маем надзею, што пры их помочы «Наша Доля» разыдзецца далёка па усей нашэй маци зямлицы Беларуской, пры их помочы у «Нашэй Доли» мы патрапим вывясци на свет Божы усе нашы справы, усе нашы думки, усю нашу долю-нядолю…
Мы верым у святосць народнае справы, мы верым у помоч нашых прыяцелёу!