Наддзьвіньне (1926)/Кнігапіс/«Уздым»

З пляцоўкі Вікікрыніцы
⁂ (Край ты мой!.. Залатое калосьсе…) «Уздым»
Крытыка
Аўтар: Макар Грашчанка
1926 год
С. Хурсік. «Першы паўстанак»

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




«УЗДЫМ», літаратурны зборнік Бабруйскай філіі «МАЛАДНЯКА».

Выб. Бабр. акр. філіі «Маладняка» 1926 г. ц. 50 кап.

Беларуская мастацкая літаратура ўключыла ў сябе яшчэ адну кніжку, калектыўны літ. зборнік Бабруйскай філіі «Маладняка»

Зборнік на 100 стар. зьмяшчае ў сабе 2 артыкулы, 2 апавяданьні, 25 вершаў і аддзел «Аб усім».

Кніжка выдадзена прыгожа і абмылкі, зробленыя ў часе набору вынесены ў канцы, што гаворыць аб уважлівасьці да сваёй працы.

Першае, што кідаецца ў вочы — гэта бадзёры маладнякоўскі настрой у творчасьці ўдзельнікаў зборніку.

Івашын гаворыць:

Ня стрымаць,
Ня спыніць
Нас сягоньня
У нашай працы
Мяцежна — разгоннай!

Імкненьне працаваць для працоўных, разам з працоўнымі — відаць з усяго зборніку. Бо паэты, ня толькі паэты, а й барацьбіты за калектыўнае жыцьцё, за заваёвы Кастрычніка. «Нашы сэрцы б‘юцца камсамолам і буяніць песьняй маладняцкай кроў», і калі «завеі завіхураць зьмеямі, пасягне хто ўкрасьці чырвань нашых дней, — кроў наша у жылах ой, не пасінее, яна стане толькі чырваней». (Суніца).

Перад намі вартаўнікі заваёў Кастрычніка, якія ў калектыве і разам з калектывам заклядаюць муры сацыялізку.

Хто яны, што выдалі зборнік? «я пясьняр малады, я сяла веснаход, дрывасек, і пастух, і араты!.. (Бужан) «Вясковы хлапец», які «думкі ў песьні свае выкладае», і гэтых песень «словы — стальны згартаваны клявец, голас — шум веснавейнага гаю». Гэтыя думкі, пералітыя ў песьні «пяюць аб сьветлай волі» (Хмель). Іх песьня — …«Звон, песьня вясковая» (Верас). Як бачыце, песьня вясковая, але па зьместу і настрою яна інакшая ад старых песень.

Сьвядомасьць клясавая нітуецца з сьвядомасьцю нацыянальнай — «І калі мяне спытаюць хто ты? — Адкажу з каханьнем «Беларус».

За зьместам у паэзіі шукаюць і формы, якія цесна нітуюцца паміж сабой. Якую-ж мастацкую, каштоўнасьць мае зборнік?

У рытму зьмешчаных вершаў перадалася нэрвовасьць жыцьця нашай эпохі — «ня стрымаць, ня спыніць нас сягоньня!»… У зборніку маюцца новыя мэтры і рытмы, — «няроўныя, сечаныя радкі», новы энэргічны рытм для вуха, звыклага да павольных 4—5 — стопных ямбаў і харэяў. Есьць і новая сьвежая рыфмоўка, але ёсьць і старая зацяганая. Вобразы ўзяты ў большасьці з народнай, творчасьці:

«Сонца мые свае косы ў хвалях рэчкі срэбралітай»…
«трава б‘е паклоны касцом»…
«там не, хмары, ой, не градавыя»…

І калі на гэтыя, вобразы, глянуць ня вылучана з творчасьці, дык можна, ўбачыць, што яны не зьяўляюцца самамэтай, а сродкам пры разьвіцьці тае, ці іншае тэмы.

У зборніку зьмешчаны два апавяданьні аднаго аўтара: «З перажытых год» і «Гой». Відаць мала празаікаў ў філіі. Абодва апавяданьні хаваюць у сабе рэалізм, праўдзівасьць жыцьця. У апавяданьні «З перажытых год» аўтар такімі яскравымі фарбамі абмалёўвае голад, што жахі яго паўстаюць перад чытачом як жывыя. Роўны прыгожы стыль апавяданьняў, добрая мастацкая апрацоўка надаюць яшчэ больш вартасьці ім.

Апавяданьне «Гой» больш адпавядае нашай сучаснасьці, бо аўтар узяў тэму з жыцьця Беларусі і разьвязвае цікавае пытаньне, — перажыткаў нацыянальнага антаганізму, спадчыны царызму. У апавяданьні яскрава паказана, што няроўнасьць паміж людзьмі грунтуецца не на нацыянальнай глебе, а на сацыяльнай, што «новыя годы лечаць жыцьцё, зажыўляюць мінулага раны»… Гэта кожны з чытачоў і выносіць з апавяданьня.

Неяк не да месца ў гэтым зборніку аддзел «Аб усім». Псуюць уражаньне ад усяго зборніку газэтныя фэльлетонныя агітацыйныя малюнкі.

Зборнік прадстаўляе вялікую каштоўнасьць для беларускае мастацкае літаратуры і дае ўпэўненасьць, шго уздым на нізіны не пакоціцца.

Гр.