Перайсці да зместу

Наддзьвіньне (1926)/Край ты мой!.. Залатое калосьсе…

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Плывуць дзянькі… ⁂ (Край ты мой!.. Залатое калосьсе…)
Верш
Аўтар: У. Яцкевіч
1926 год
Кнігапіс

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




У. ЯЦКЕВІЧ.

∗     ∗

Край ты мой!.. Залатое калосьсе
У адвечнай блакіцені даль.
Ветры дзікія больш не галосяць
І палі ня зьвівае жуда.
Край ты мой!.. Балаты і раўніны
Ды вазёры як люстры гараць,
Стужкай рэчкі плывуць па далінах
Люба ім берагі цалаваць.
А лясы ды курганы ад вока
Хаваюць абшары раўнін…
Разышліся дарогі далёка
За палі, ў васільковую сінь…
Адвячоркамі з сіняга гаю
Люба песьні пяяць салаўям…
О, краіна мая залатая!..
Беларусь, дарагая мая!..