На Беларсуі
вада з крыві,
палеткі з курганоў
і крыжоў.
Хто нож ёй у грудзі
ня ўбіў?..
Ня плюнуўшы ў твар
хто прайшоў?..
Адны ішлі
сьмяяліся ў вочы
Шчасьця ў словах давалі. З камнем за пазухай
цёмнаю ноччу і
трабавіну рыхтавалі…
Другія словамі навукі
бровы «серьезно надвинув»
гаварылі,
і сьвет слухаў
што беларус не чалавек —
быдліна…
Чулі шмат чаго мы,
чулі
і на сэрцы таілі.
На сьлязох
расьлі кветкі ў полі
Мы стагодзьдзямі йшлі ў магілу…
Прышоў час
паўсталі мы.
і мёртвыя
вышлі на барыкады.
На шляхох у нас —
агні… агні
у барацьбе за волю
і праўду…
Хто нас прыпыніць,
загародзіць пуцявіну?
Нас мільёны,
наш сьцяг —
за волю
Нам дзьверы жыцьця
ужо не зачыняць,
не загоняць
у падпольле.
Хоць яшчэ квакаюць
жабай нацыяналісты,
«русацяпы»
каркаюць варонамі
Беларусь цела
ад іх ачысьціць
высыпаўшы
сталёвымі калёнамі.
Яшчэ рэжуць цела Краіны
за Нёманам
і Дзьвіною стогн…
Касьцьмі ляжам
на пуцявіне
а трутнёў
з Беларусі
вон!…
|