Мужык і вужака
Мужык і вужака байка Аўтар: Адам Міцкевіч |
Перакладчык - Янка Купала
МУЖЫК І ВУЖАКА
З польскай — А. Міцкевіча
Раз неяк зімовай парой
Мужык сеч бярвенне пайшоў
І ў лесе пад елкай гнілой
Вужаку чуць з духам знайшоў.
Ён з добрага сэрца ў мароз,
Як толькі вужаку наўрэў,
Узяў і да хаты прынёс,
На печы ў цяпле адагрэў.
Адхухала гадзіну печ,
Кусацца паўзе к мужыку,
Але той давай яе сеч,
Узяўшы тапор у руку.
На смерць ён гадзюку засек,
Шпурхнуў, дзе больш снегу мяло,
І згінула ў снегу навек,
Навек за няўдзячнасць і зло.
---
Навуку тут маем у том,
Ёсць прыклад такі для людзей:
Што хто за дабро плаціць злом, -
20 Як гадзіна, сам прападзе.
23 ліпеня 1905