Перайсці да зместу

Мужнасць (1938)/Слова краіне/Палёт

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Летні дзень Палёт
Верш
Аўтар: Пятро Глебка
1938 год
Пілотам
Іншыя публікацыі гэтага твора: Палёт (Глебка).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ПАЛЁТ

Гарачы дзень.
Ад лютай спёкі
Згубіўшы прыкры сорам свой,
У рэчку чыстую глыбока
Упала сонца з галавой.

А там,
Высока па-над намі,
У сінь,
Халодную? як лёд,
Не страпянуўшыся крыламі,
Плыве празрысты самалёт.

Пад залатой планетай зоркі,
Што яркім знакам на крыле,
Ідуць чародамі узгоркі
І табунамі цёмны лес,

Пілот,
імклівы і адважны,
Яшчэ вышэй бярэ разгон
І вось —
Нікому недасяжны —
Ідзе за сіні гарызонт.

Але і там праходзяць міма
Шырокіх крылаў карабля:
Пад левым —
Воблакі радзімы:
Пад правым —
Родная зямля.

Але і там,
Нячутным ценем
Мінаючы заслоны хмар,
Ён чуе нашы лятуценні
І нашыя палёты мар:

У крыллях і маторах б‘ецца
Жывая кроў гарачых жыл,
Часцінка нашых чыстых сэрцаў
Замілавання і душы…

1937 г.