Перайсці да зместу

Мужнасць (1938)/Слова краіне/Пілотам

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Палёт Пілотам
Верш
Аўтар: Пятро Глебка
1938 год
Мужнасць
Іншыя публікацыі гэтага твора: Пілётам (Глебка).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ПІЛОТАМ

Я ведаю вашу усмешку:
Шырокай ракою цяпла
Ад сонца праменная сцежка
Да вашых вачэй працякла;

Я ведаю вашу паходку:
Разлічаны крок і размах
І лёгкасць у жэстах кароткіх,
Якой не ўладае і птах;

Я ведаю вашу пасадку:
Упэўнены курс на маяк,
Тры кропкі на вузкіх плашчадках
І тонкае лініі знак;

Я ведаю вашы палёты
У лютых завеях пургі,
Над страшным нязведаным лёдам
Праз вечную ноч і снягі;

Я ведаю вашы рэкорды
Па роўнай, крутой і крывой,
На веліч і мужнасць,
На гордасць
За славу краіны сваёй.

Адно не абняць і не змераць
Пачуццяў совецкіх людзей,
Чыя непарушная вера
Да мэты нязменна вядзе,

Чый смутак па вас і клапоты
B шчырае сэрца чыё
За вамі і з вамі ў палётах,
Пілоты радзімы маёй.

1937 г.