Перайсці да зместу

Мне аднакова ўсё, ці буду… (Шаўчэнка/Краўцоў)

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Мне аднакова ўсё, ці буду…
Верш
Аўтар: Тарас Шаўчэнка
1847
Арыгінальная назва:
Пераклад: Макар Краўцоў
Іншыя пераклады гэтага твора: Мне аднакова ўсё, ці буду… (Шаўчэнка).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Мне аднакова ўсё, ці буду
Я на Украіне жыць, ці не,
Ці хто згадае, ці забудзе
Мяне ў сьнягу на чужыне, —
Аднакавюсінька ўсё мне.

Ў няволі вырас, між чужымі,
Ды, неаплаканы сваімі,
Ў няволі, плачучы, памру,
I ўсё з сабою забяру,

Малога сьледу не пакіну
На нашай слаўнай Украіне, —
На нашай — не сваёй зямлі,
Й не пагаворыць бацька з сынам,

Не скажа сыну ён: «Малісь,
Маліся, сыну, — за Украіну
Яго замучылі калісь».

Мне аднакова ўсё, ці будзе
Той сын маліціся, ці не...
Ні аднакова ж будзе мне,
Як Украіну злыя людзі

Прыспяць, задушаць ды ў агне
Яе, абкрадзеную, збудзяць...
Ох, то ж не аднакова мне!

У каземаце 1847