Увалілася неяк ў крыніцу,
Што брала спад зямлі вадзіцу,
З работы ідучы мурашка.
Напрасна яна там ратуецца,
Пакінуўшы цяжкую ношу:
Жыцьця ей канчалася ласка.
Пад гэты час бела галубка
Аподаль на хвойцы сядзела: —
Ігліца маленька на помач
Мурашцы з гэтай хвойкі зьляцела;
Мурашка абняўшы хмызінку,
З крынічкі тэй выплыць здалела…
Адзін паляўнічы нядобры
Намэціў раз стрэл неабмыльны
Галубку зьняць з хвойкі іглістай,
Тады міжы траўкі расістай,
Ішла на работу мурашка: —
Ціхенька к стральцу падцікала
Укусам яго страпянула: —
Стрэл вышаў няцэльны,
Галубка ў высі патанула,
За помач мурашцы падзячна.
|