Хоць і хітры чорт рагаты,
С трудам дасца ашукаць,
А ўсё-ж, ўлезшы ў тарапаты, —
Ідзі бабку папытаць.
Бо хоць жонка і дурніца,
Дзесяць цяжка ей злічыць,
З кожным любіць пасварыцца,
Але чорт прад ей дрыжыць.
Вось паслухай, браце, сказкі —
(Было гэта ўжо даўно) —
Без дакладу, без прыкраскі,
А ня верыш — ўсё раўно…
Раз дзядок гарох пасеіў,
Пры гаёчку у сам раз,
Зерне чыста перш развеіў,
Каб радзіла ў божы час.
На жаль толькі пры рабоце
„Спамож Божа!“ не пачуў,
А і сам ў сваей ліхоце
Нат’ да Бога ня ўздыхнуў.
Так вось гарох ня ўдаўся,
Рэдкі, як бабулі вус,
Падрос крышку, йзноў падаўся,
Кляне дзед і „лёс“ і „мус“.
Раз ідзе ён да пасеву —
Відзіць, што гарох прапаў,
Глянуў ўправа, зірнуў ўлева:
„Каб це’ — кажа — чорт забраў!
„Хай цябе ён і гадуе
„І зьбірае у свой час:
„Калі зерне Бог марнуе,
„Чорт няхай бярэ папас!
У злосьці дзедка забрахаўся,
Каго ўспомніў, усіх кляў:
За кустом-жа чорт сьмяяўся,
Рад, што дзед гарох аддаў.
Штось за тыдзень, а мо-й болей,
Ля гароху дзед хадзіў,
Ужо бяз злосьці, рад даволі,
Бо гарох такі зрадзіў.
Пагусьцеў зазелянеўшы,
Пекна у гару падрос;
Дзед стручок маленькі зьеўшы,
З дзіва галавой патрос.
Толькі зірк — аж чорт рагаты
З-за куста прад ім шмыгнуў.
„Чый гарох жарэш, мардаты?“
Дзеду так ён усклікнуў,
Дзеду тут аж мокра стала,
Так спалохаўся бядак,
Нешта ў сэрцы засмактала,
Бо прыпомніў, што і як.
А чорт сьмехам заліваўся!
„Помніш — кажа — як той раз
„На ўвесь сьвет ты праклінаўся,
„Даў гарох мне на папас!
Мужык пальцам у лоб стукнуў:
„Тож ня дар, калі папас,
„Мала, што там ў злосьці гукнуў,
„А хто ж быў тады пры нас?
Чорт ад злосьці аж дрыгоча:
„Усё пекла сьведкай мне!
„Мой гарох!“… А дзед мармоча:
— Спытаць жонку: даць, ці не? —
„Ну, няхай! — так моліць чорта:
„Калі твой гарох — бяры!
„Мая хатанька абдзёрта,
„Усе дзяруць — і ты дзяры!
„Але заўтра я йзноў буду,
„Каб табе йшчэ што сказаць:
„Пажалееш мо‘ майго труду,
„Не захочыш ў труну гнаць!
Аж ня вытрываў чарціна,
Жаль яго навет хапіў:
„Бедняку кожны наруга —
„Ніхто па ім сьлёз ня ліў…
І чорт быстра абцёр вочы,
Бо дзьве капнулі сьлязы:
„Бедны бедны люд рабочы,
„Хоць ты ў пекла убяжы!..
А назаўтра чорт зьявіўся
Перш яшчэ, як чалавек:
За сук куста учапіўся
І так гойдаўся як кеп.
Чалавек стручок гароху
Зноў радосна смакаваў
І смакуючы патроху,
Так ўсё чорту талкаваў.
„З бабай радзіўся я двойчы,
„У заклад хочым мы ісьці
„Вось с табою, бацька воўчы,
„Каб шмат цябе не клясьці.
„Зьбіраць гарох мы прыедзем
„А такім — бачыш — быдлём,
„Што ты відзеў калісь — негдзе
„А ня ведаеш, як завём.
Чорт далоні зацірае,
Рад пабачыць такі твор:
Ен с пачатку сьвету знае
Кожны выплад, кожны ўзор.
„Ну, калі я не згадаю,
„На чым тут прыедзеш ты, „Так гарох мой прападае,
„Сьведкай будзе Юр сьвяты.
Ледзь бліснула зараніца,
Чорт на бусьле ўжо прычгаў:
Глядзіць, што за небыліца,
Што дзядок наш абжаргаў.
— „Ну кажы, на чым я еду?“
Чалавек гавор зачаў…
— „Ну-й быдлё-ж: ні знай, ці ведай!
„Дзе-ж ты, брат, яго дастаў?
Чорт ня можа прыгадаці,
Гдзе ён відзеў такі твор:
Хацеў толькі ўсё сказаці,
Ці не з бабы ўзяты ўзор?
Аж затупаў чорт нагамі,
Рогам дрэўца павярнуў,
Пёрся горамі — даламі,
Аж ў пекле адпачнуў.
А дзед з бабай аж рагочаць,
Што ўдалася штука ім!
Але болей не захочаць
Пазнавацца з духам злым.
|