Перайсці да зместу

Мая ліра (1924)/IV/Хмары-хмаранькі

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Чаму мне маркотна Хмары-хмаранькі
Верш
Аўтар: Казімір Сваяк
1924 год
Мне сумна
Іншыя публікацыі гэтага твора: Хмары-хмаранькі…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ХМАРЫ-ХМАРАНЬКІ…

Хмары-хмаранькі, мае любанькі,
Ляціцё вы гдзесь, як галубанькі.
Закрываеце даль ад вачэй маіх,
Разбуджаеце жаль да сноў маладых.
Леты мілыя, не аглядныя,
Не паверне вас сіла жадная!
Шчасьця Бог ня даў на мой мужні век:
Тайнай сіле здаў на недуг мой лек
Дарма б‘юся я, як той язь аб лёд:
Воля выжшая дае дзіўны ход,
Я не наракаў, горкіх сьлёз ня ліў,
Хаця хмарны вал сонца мне закрыў.
Веру, хмаранькі, што так трэба мне:
Сьвет — дарожанькі не адны, ах не…
Спачывайцеж вы там у моры гдзесь,
Склад мой векавы — не загіне ўвесь…
Хмары-хмарачкі, з мора вашы род —
Душы-душачкі, з неба ваш народ.