Перайсці да зместу

Мая ліра (1924)/II/Гымн роднай зямлі

З пляцоўкі Вікікрыніцы
З кнігі мудрасьці Гымн роднай зямлі
Верш
Аўтар: Казімір Сваяк
1924 год
На гадав. незалеж. Белар.
Іншыя публікацыі гэтага твора: Гымн роднай зямлі.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




II.

ГЫМН РОДНАЙ ЗЯМЛІ.

Зямліца прошласьці ціхой,
Крывавай спісана рукой,
Айчына — Маці — Беларусь,
Цяжкі лёс Твой.

Паклон с трудом Тваей дружбе,
Паклон за волю барацьбе,
Айчына — Маці — Беларусь,
Паклон Табе.

Жалосна плача песьнь Твая
І Бога моліць, сьлёзная,
Айчына — Маці — Беларусь,
Ты родная:

Ідзе вось ясная пара,
Правіду сьвеціць нам зара,
Айчына — Маці — Беларусь,
Гарой, Жыва!