Перайсці да зместу

Матчын дар (1929)/Роднаму краю/7

З пляцоўкі Вікікрыніцы
6. ⁂ Мілая, родная старонка-маці 7. Ваўкалакі
Верш
Аўтар: Алесь Гарун
1929 год
8. Іванку
Іншыя публікацыі гэтага твора: Ваўкалакі (Гарун).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




7.

ВАЎКАЛАКІ.

Ваўкалакі цёмнай ноччу
З дамавін выходзяць
І лятаюць скрозь па сьвеце, —
Сабе жэр знаходзяць:
Дзе старое ці малое
Сьпіць у сьне глыбокім,
Ваўкалака падсьцігае
Ненасытным вокам.
Не пачуеш, як узьляжа
На грудзях навала,
Не пачуеш, як ён з сэрца
Высьсе кроў памалу.
Галасіста-ж па сьвітаньню
Засьпяваюць пеўні, —
Ваўкалака адлятае
Неахвотна, гнеўны.
Па старонцы роднай здаўна
Ваўкалакі ходзяць,
Але-ж пеўні не сьпяваюць, —
Слонка ня ўзыходзіць!..

Увагі

[правіць]

7. Ваўкалакі.

4. р. „Жэр“ А. Гарун ужывае ў сэнсе „зьежа“ (параўн. дзеяслоў „жэрці“).