Перайсці да зместу

Матчын дар (1929)/На чужыне/43

З пляцоўкі Вікікрыніцы
42. ⁂ Скажы, братухна, калі параньне? 43. Ноч
Верш
Аўтар: Алесь Гарун
1929 год
44. ⁂ Хрыстос нарадзіўся! Хрыстос нарадзіўся!
Іншыя публікацыі гэтага твора: Ноч (Гарун).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




43.

НОЧ.

Ў гэту ноч мне ня у моч —
Няма сілы чакаць і маліцца…
Каб я ўмеў, каб я сьмеў
Узьляцець-паляцець ці разьбіцца!

Як сакол, як арол,
Я падняўся-б высока страшэньне;
Я-б узяў, я-б украў
І сабе і усім адпушчэньне.

Калі-ж не, калі-б мне
Адпушчэньня на небе ня далі,
Я-б маліў, я-б прасіў,
Каб і крыльля мае паламалі.

І тагды, наўсягды
Папрашчаўшыся-б з небам, з зямлёю,
З гарыні, з вышыні
Паляцеў-бы за сьмерцю сваёю.

Але-ж не, то ня мне
От такая вялікая доля:
Узьляцець-паляцець
Ці упасьці разьбітым на поле.

Ня пры нас сьвяты час
Вызваленьня людзкога настане, —
Мо‘ праз век чалавек
Да вялікага жыцьця устане.

Без бяды, бяз жуды
Будзе жыць-панаваць, весяліцца;
А для нас — цяжкі час —
І чакаць, і цярпець, і маліцца…