Перайсці да зместу

Матчын дар (1929)/На чужыне/33

З пляцоўкі Вікікрыніцы
32. ⁂ Хто сказаў: „і я з народам“ 33. Ідуць гады
Верш
Аўтар: Алесь Гарун
1929 год
34. Навука
Іншыя публікацыі гэтага твора: Ідуць гады (Гарун).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




33.

ІДУЦЬ ГАДЫ.

Ідуць сабе гады, ідуць,
Бы карагод бяз конца,
Што ў небе зорачкі вядуць
Ля месяцу, ля сонца.
Ідуць сабе гады, ідуць —
І чалавек за імі.
Куды цябе яны вядуць
І сьцежкамі якімі?

— „Няведама мне, скуль усе і што я;
Няведама мне сама сьцежка мая,
Няведама мне, і куды я іду,
Пытаньня ня маю, ці што там знайду;
Ня ведаю, жыцьце ці шчасьце, ці не, —
Пачалася гэта, браток, не на мне“.

Ідуць гады, ідуць гады —
І з імі ўсё на сьвеце.
Сягоньня ты, а йшлі дзяды,
А заўтра пойдуць дзеці.
Ідуць гады, і ты ідзеш
Ўздагонь за імі, з імі.
Нашто, скажы мне, ты жывеш
І з думкамі якімі?

— „З аднэю я думкай у сьвеце жыву,
Настаўнікам ўзяўшы і лес і траву,
Крыніцы і кветкі, і цемру і сьвет,
І месяц і зоры, і сонца прывет.
Прысуджаны шлях свой рабі дарагім,
Красуйся на радасьць сабе і другім“.

Увагі

[правіць]

33. Ідуць гады.

14 р. „пача́лася“ зам. „пачалося“ — гл. заўвагу да в. № 9.

20 р. „Ўздагонь“ (зам. уздагон) пакінута як асаблівасьць лексыкі поэты.