Перайсці да зместу

Матчын дар (1918)/Роднаму краю/Хай ні льюцца дажджы

З пляцоўкі Вікікрыніцы
⁂ Як надарыцца мінута Хай ні льюцца дажджы
Верш
Аўтар: Алесь Гарун
1918 год
⁂ Мілая, родная старонка-маці…
Іншыя публікацыі гэтага твора: Хай ня льюцца дажджы цёмна-хмарныя…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!





∗     ∗

Хай ні льюцца дажджы цемна-хмарныя
Над зьмярцьвелаю пашаю.
Хай пачнуцца гады хлебадарныя
Над зямелькаю нашаю.
Хай красуецца жытам, пшаніцаю,
Каласочкамі цяжкімі,
Хай узмацуецца Боскай правіцаю
І Усетворчымі ласкамі.
Хай асьвеціцца прауды навукаю
І братэрскаю згодаю,
Хай зьнівечацца крыуда з прынукаю
За яе загародаю,
Хай узьлятаець хвала яе племяні,
Упякненаго цнотамі,
Хай шыбаець над скаламі з крэмяню,
Над арлінымі узьлетамі.