Перайсці да зместу

Матчын дар (1918)/Прыявы роднаго/Сын

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Жэбрачка Сын
Верш
Аўтар: Алесь Гарун
1918 год
Журба і сьмяхоцце
Іншыя публікацыі гэтага твора: Сын (Гарун).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Сын.


Гэй, у чыстым полі ды ні сонцо грэе,
Дый ні сонцо грэе, ды ні вецяр вее,
Ні туман спусьціуся,
Ні дубок схіліуся.
На шырокім полі, ды па тым прасторы,
Ля дарогі самай, на зяленым узгоры
З ног дзяцюк зваліуся,
Бразнууся, пабіуся.
— Ці-ж ні сорам, хлопчэ, табе маладому?
Ганіць будуць людзі, едучы да дому:
„А ты-ж маладзенькі
Піці нідужэнькі!“
— Ой, ні ганьце, людзі, — з гарэлкай ні знауся, —
Я у сьвет далекі за шчасьцем пагнаўся,
Ад радзімай маткі
Ды із беднай хаткі.
Ды па усей зямліцы, дзе шыбае воко,
І пад самым небам, доле то-ж глыбока
Быу я, цікавауся,
Шчасьця прыглядауся.
Ні памеу я шчасьця, ды пазнау я горо
І крыві разлевы, сьлез сіроччых моро,
Скрозь а скрозь гарота,
Дзе ні глянь, маркота.
І падумау зноу я да хаты вярнуцца,
Да радзоной маткі к сэрцу прыгарнуцца,
Рукі цалаваці,
Сьлезы праліваці,
Каб прыняла сына сваго валацугу,
Каб прыпяставала, адагнала тугу,
Зелейкам паіла,
Раны пагаіла.
От ні маю сілы, ні трымаюць ногі,
Раптам занядужау, пау каля дарогі.
Знаць — ні убачыць маткі,
Ні дайсьці да хаткі!