Перайсці да зместу

Матчын дар (1918)/Прыявы роднаго/Габруська

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Хатка Габруська
Верш
Аўтар: Алесь Гарун
1918 год
Жэбрачка
Іншыя публікацыі гэтага твора: Габруська (Гарун).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




У зборнік «Новая песьня».

Габруська.


Габруся у жаунерку узялі,
Ад дамоуства адарвалі.
Ой, Габруська, Габруська!
Зажурыуся стары татка,
Стогне цяжка, плачэ матка:
Ой, Габруська, Габруська!
Залілася сьлязьмі люба:
— Ні запомні мой галубе,
Мой Габруська, Габруська!
Муштравалі у войску строга,
Ні давалі думаць многа.
Ой, Габруська, Габруська!
Дзяцюково сэрцо бьецца,
Бацьку успомніць — скаланецца.
Ой, Габруська, Габруська!
Дзяцюковы думкі уюцца, —
Матку успомніць, сьлезы льюцца.
Ой, Габруська, Габруська!
А дамовы вецяр вее,
Любу успомніць — абамлее.
Ой, Габруська, Габруська!
Захварэу Габрусь на службе, —
Ліст пісаці кажэ дружбе.
Ой, Габруська; Габруська!
«Ні чакайце мяне у хаці,
Час прыйшоу мне паміраці».
Ой, Габруська, Габруська!
Ой, сканау Габрусь у чужыне,
Жаль учыніу сваей радзіне.
Ой, Габруська, Габруська!
Засмуціу ен сваю любу:
— С кім пайду цяпер да шлюбу,
Мой Габруська, Габруська?!