Перайсці да зместу

Матчын дар (1918)/Прыявы роднаго/Асенні сьпеу

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Дзеучаці Асенні сьпеу
Верш
Аўтар: Алесь Гарун
1918 год
Песьня
Іншыя публікацыі гэтага твора: Асеньні сьпеў.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Асенні сьпеу.


Пойдзем, каханачка, двое
У лес у густы,
Ціхі, бо скончыу свае панаванне;
Жоукне, галее, мураука у ім вяне,
Чарнеюць кусты.

Пойдзем, галубка, пад дубам
Прысядзем, мая.
Гэнам убачым лістоу ападанне,
Шэлест іх сумны пачуем, шэптанне,
І звоны ручья.

Будзем адны мы на сьвеці
С табою, адны
Тыя, што прыйдзем у часе сканання
Беднаму лесу сказаць на жэгнанне:
— «Да новай вясны!»